ÁБез хлеба яда – да парога хада. Калі есці страву без хлеба, то добра не наясіся. Галоўным – «галавой», «гаспадаром» – ва ўсякай ядзе ў продкаў-палешукоў быў хлеб. Без хлеба не елі ні адной стравы: без хлеба яда – да парога хада. Перш чым падаць што-небудзь на стол, ставілі ці лажылі хлеб (Б. Сачанка. Вечны кругазварот). – Рапановіч, с. 39: Без хлеба яда – да парога хада. Беражонага і бог беражэ. Хто беражэцца, хто асцярожны, той унікне небяспекі. Гаворыцца як парада быць асцярожным, не рызыкаваць ці ў апраўданне чыёй-н. нібыта залішняй асцярожнасці. – Будзь здаровы, сынок. Беражонага, кажуць, бог беражэ. – Яна [маці] пацалавала Зміцера і адчула, як шчымліва заныла сэрца, а ў вачах закіпелі слёзы (М. Даніленка. Ля Дняпра, у другім эшалоне). Беражонага бог беражэ. Спадзеючыся на бога, берагліся, як маглі, і верасаўцы – абапал вёскі ставілі па крыжу. З аднаго канца – праваслаўны, з другога – каталіцкі (В. Адамчык. Голас крыві брата твайго). Дык я ж і кажу: шануй сябе, дачушка, беражы, бо беражонага і бог беражэ (В. Дайліда. Буслы над вёскай). Сцеражонага і бог сцеражэ. [Клава:] А наш жа горад ад фронту яшчэ далёка. [Жлукта:] Ну, ведаеш... Сцеражонага бог сцеражэ. Прыляціць, плясне – вось табе і далёка (К. Крапіва. Мілы чалавек). – А зараз нічога такога не раблю, за што б трэба было баяцца. – А ўсё ж, як кажуць, сцеражонага і бог сцеражэ (М. Машара. «Крэсы» змагаюцца). У душы яна [Ніна] баялася госці. Гаворыць адно, а што думае? Сцеражонага бог сцеражэ. Трэба пераканацца на справе, тады да канца адкрывацца (І. Новікаў. Ачышчэнне). * Разумная асцярожнасць ніколі не перашкода. Нездарма кажуць, што беражонага і сам пан бог беражэ... (М. Ваданосаў. Пад чужым паролем). – Што ж, уцякаць ад іх [легіянераў]? – Ад ваўка ўцякаеш, на мядзведзя наскочыш. А беражонага і куля беражэ (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Вы не крыўдуйце, што так доўга адкладвалі сустрэчу. У нас ёсць прымаўка: «Хто сцеражэцца, таго і бог сцеражэ» (І. Новікаў. Да світання блізка). – Насовіч, с. 157: Сцеражонага і бог сцеражэць; Федароўскі, с. 302: Сцеражонага і бог сцеражэ; Прыказкі, кн. 2, с. 299: Беражонага бог беражэ; Асцярожнага і бог сцеражэць. Бі сароку, бі варону, даб'ешся да белага лебедзя. Пачаўшы з малога, з цягам часу, набыўшы вопыт, навык, даб'ешся і большага. Бі сароку, бі варону, даб'ешся да белага лебедзя (Загаловак раздзела з рамана Р. Мурашкі «Салаўі святога Палікара
Дадатковыя словы
дабешся
21 👁