ÏÐÀÄÌÎÂÀ прыказкай і прымаўкай, называе іх словамі-дублетамі, паказвае, што слова прымаўка трапіла ў беларускую літаратурную мову з жывой народнай мовы, што ў народзе словы прыказка і прымаўка сэнсава не адрозніваюцца. Ужыванне тэрміна «прымаўка» было ў пэўнай меры апраўданым, пакуль у мовазнаўстве не замацаваўся тэрмін «фразеалагізм», які фактычна выцесніў свайго папярэдніка для абазначэння адных і тых жа моўных адзінак – устойлівых, узнаўляльных зваротаў з цэласнай семантыкай (тыпу: кот наплакаў, карона з галавы не спадзе, чужымі рукамі жар заграбаць). У гэтай сувязі, каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, уяўляецца найбольш лагічным, апраўданым скасаваць тэрмін «прымаўка» як аналаг фразеалагізма і выкарыстоўваць адзіны тэрмін «прыказка» для абазначэння народных афарызмаў, якія валодаюць інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю, або ўжываць абодва словы як тэрміны-дублеты. Трэба, аднак, мець на ўвазе, што прыказкі, калі іх разглядаць з семантычнага боку, паводле пераасэнсаванасці іх састаўных частак, далёка не аднатыпныя моўныя адзінкі. Тут выразна вылучаюцца тры групы прыказак. Значная частка прыказак (п е р ш а я група) мае алегарычны сэнс, г.зн. у іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Напрыклад, у прыказцы Куй жалеза, пакуль гарачае зусім не пра жалеза ідзе размова; сэнс прыказкі – 'спяшайся рабіць што-небудзь, пакуль не позна' ці 'карыстайся момантам'. Або: На злодзеі шапка гарыць – 'той, хто правінаваціўся ў чым-небудзь, сам мімавольна выдае сябе сваімі паводзінамі'; Яблык ад яблыні недалёка падае – 'свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў'. Такіх прыкладаў прыкладна 520 сярод апісаных у Слоўніку. Д р у г а я група аб'ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнага пераасэнсавання ўсіх кампанентаў. У гэту групу ўваходзіць больш за палову прыказак (іх амаль 900 з ліку 1780). Частка слоў такіх прыказак захоўвае сваё літаральнае значэнне. Так, у прыказцы Не такі чорт страшны, як яго малююць іншасказальны сэнс маюць толькі словы чорт і малююць; агульны сэнс прыказкі – 'не так страшна на самай справе, як здаецца'. Або возьмем прыказку Стары вол баразны не псуе. У ёй таксама не ўсе кампаненты атрымалі пераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэтых непераасэнсаваных слоў: 'стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца'. Захоўвае сваё літаральнае значэнне і слова
Дадатковыя словы
абядноўвае
34 👁