ÏÐÀÄÌÎÂÀ называе свой погляд «новым», лічыць, што «ў кнізе ўпершыню абгрунтоўваецца навуковае размежаванне прыказак ад прымавак паводле лінгвістычных прымет». Як сцвярджае А. Аксамітаў, «прыказцы ўласцівы адначасова прамы і пераносны сэнс». Але, па-першае, такіх прыказак зусім мала. Па-другое, немагчыма ўявіць, які прамы сэнс мае прыказка Пойдзе каза да ваза, папросіць сена: скулле ўбок (яна прыводзіцца аўтарам, у ліку іншых, як прыклад прыказак з падвойным сэнсам). Прымаўкі ж, паводле А. Аксамітава «не маюць такога двухпланавага характару», «прымаўка мае толькі прамы план зместу выказвання». Прыказка – «вобразная матываваная адзінка мовы» (с. 298), а прымаўка – «фальклорны жанр» (с. 299). Затым аўтар ставіць пытанне: «Які ж лінгвістычны прынцып ляжыць у аснове размежавання прыказак і прымавак?» (с. 300). Пасля непераканальнага і досыць блытанага разгляду ўсяго пяці парэмій робіцца нечаканы і дзіўны вывад: «Такім чынам, магчымасць уключэння фразеалагічных адзінак у склад прымавак і немагчымасць уключэння іх у склад прыказак можа разглядацца як лінгвістычны крытэрый іх размежавання» (с. 301). З такім «лінгвістычным крытэрыем» ніяк нельга пагадзіцца. Прыказкі і фразеалагізмы – гэта розныя рэчы. Разам з тым можна прывесці дзясяткі прыкладаў несумненных прыказак, а таксама, паводле У.П. Жукава, прыказкава-прымаўкавых выразаў, у якіх, як ужо цытавалася, «другая частка (нярэдка рэальныя або патэнцыяльныя фразеалагізмы) мае фігуральнае, пераноснае значэнне». Вось толькі некалькі прыкладаў: «На беднага Макара ўсе шышкі валяцца», «Як ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць», «Ваўка ногі кормяць», «Работа не воўк, у лес не збяжыць», «Багатаму чорт дзяцей калыша». Як бачым, сцісла апісаны тут «новы погляд» «навуковага размежавання прыказак ад прымавак» з'яўляецца не чым іншым, як няўдалай спробай удасканаліць схему, прапанаваную У.П. Жукавым. Сярод даследчыкаў беларускай парэміялогіі ёсць думка не размяжоўваць прыказкі і прымаўкі. Так, К. Крапіва ў пачатку свайго артыкула «Беларускія прыказкі» выкладае погляды І. Снегірова, А.А. Патабні, А.І. Барычэўскага на паняцці «прыказка» і «прымаўка», а пасля, прыступаючы да аналізу народных афарызмаў, зазначае, што ў далейшым ён будзе «ўжываць адно слова – прыказка»13. Ф. Янкоўскі лічыць, што «справа, відаць, у надуманасці размежавання прыказак і прымавак»14. Ён ставіць знак роўнасці паміж 13 Крапіва К. Беларускія прыказкі. С. 226. 14 Янкоўскі Ф. Беларуская мова. – Мінск, 1978. С
Дадатковыя словы
зяўляецца
48 👁