ÏÐÀÄÌÎÂÀ Радзіму мацуеш). Прымаўка – таксама выслоўе, але яно складаецца з адной часткі (На чужыне і камар загіне)»10. Паводле прыхільнікаў гэтага погляду, такія, напрыклад, тыповыя прыказкі, як Гарбатага магіла выправіць ці Для старца міля не круг, трэба лічыць прымаўкамі, бо яны «адначленныя», а выслоўі За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш; Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж варта кваліфікаваць як прыказкі, бо яны маюць «двухчленную» ці «трохчленную» структуру. Думаецца, што такі погляд бесперспектыўны, фармалістычны і нічым не апраўданы. Розніцу паміж прыказкай і прымаўкай нельга шукаць у іх форме, у тым, з адной ці дзвюх частак яны складаюцца. 3. Адрозніваць прыказку ад прымаўкі можна і трэба толькі з улікам наяўнасці ці адсутнасці ў іх пераноснага сэнсу – такі пункт гледжання ўпершыню быў выказаны В. Шырокавай у 1931 г. Яна пісала: «Асноўным адрозненнем прыказкі ад прымаўкі лічыцца пераносны сэнс, якім валодае прыказка, і адсутнасць яго ў прымаўцы»11. Гэты погляд быў у далейшым развіты У. П. Жукавым, які прапанаваў па-новаму асэнсаваць тэрмін «прымаўка» і ўсе парэміі, структурна арганізаваныя як сказ, падзяліў на тры тыпы: прыказкі, прымаўкі і прыказкава-прымаўкавыя выразы. Да прыказак ён адносіць народныя афарызмы, «якія маюць адначасова літаральны і пераносны (вобразны) план ці толькі пераносны план і з'яўляюцца ў граматычных адносінах закончаным сказам». Пад прымаўкамі «разумеюцца кароткія народныя выслоўі (нярэдка павучальнага характару), якія маюць толькі літаральны план і ў граматычных адносінах з'яўляюцца закончаным сказам». Прыказкава-прымаўкавыя выразы «спалучаюць у сабе прыметы прыказак і прымавак. Гэтыя выразы характарызуюцца тым, што частка слоў у іх складзе золіжаецца ці супадае са словамі свабоднага ўжывання, а другая частка (нярэдка рэальныя або патэнцыяльныя фразеалагізмы) мае фігуральнае, пераноснае значэнне»12. Варта сказаць некалькі слоў пра яшчэ адзін погляд, пададзены ў нядаўняй кнізе А. Аксамітава «Прыказкі і прымаўкі» (Мінск, 2000). Гэта тым больш неабходна зрабіць, бо і ў анатацыі (с. 2), і ў іншых мясцінах (с. 11, 30) аўтар, можна сказаць, прэтэнцыёзна 10 Красней В. П. Грані слова. – Мінск, 1986. С. 159-160. 11 Широкова О. Жизнь пословицы // Рус. яз. в школе. 1931. № 6-7. С. 117. 12 Жуков В. П. Словарь русских пословиц и поговорок. – М., 1967. С
Дадатковыя словы
збліжаецца, зяўляюцца
55 👁