ÏÐÀÄÌÎÂÀ характарызуецца незавершанасцю выказвання. Паняцце «прымаўка» ілюструецца такімі прыкладамі: чужымі рукамі жар заграбаць, не ўсе дома, аднаго поля ягада, малако на губах не абсохла і інш. Аналагічнай думкі прытрымліваюцца і беларускія даследчыкі. Так, К. Крапіва ў артыкуле «Беларускія прыказкі», прывёўшы прыклады дзесятая вада на кісялі, як Піліп з канапель, і хвастом накрыўся, дадае: «Тут адразу відаць, што яны самастойна ўжывацца не могуць і, такім чынам, з'яўляюцца прымаўкамі»7. Такі погляд на размежаванне прыказак і прымавак мае месца і ў школьных падручніках па літаратуры. Тут прымаўкамі называюць «яркія ўстойлівыя выслоўі з незавершанай думкай», ілюструюць іх прыкладамі: следам за дзедам, рэшатам ваду насіць, хто ў лес хто па дровы8. Тое самае знаходзім і ў сучасным падручнікухрэстаматыі, дзе паняцце «прымаўка» паясняецца выразамі тыпу сем пятніц на тыдні, жаба на языку не спячэцца, мякка сцеле ды мулка спаць. Прыхільнікі гэтага погляду, як відаць з пададзеных вышэй прыкладаў, прымаўкамі лічаць тое, што сёння аднадушна называецца фразеалагізмамі. Выразы тыпу чужымі рукамі жар заграбаць, не ўсе дома, дзесятая вада на кісялі, рэшатам ваду насіць на законнай падставе ўключаюцца ў сучасныя фразеалагічныя слоўнікі і з'яўляюцца аб'ектам фразеалогіі – новай лінгвістычнай навукі, што сфарміравалася ў апошнія дзесяцігоддзі. Зразумела, што ахарактарызаваны погляд на размежаванне прыказак і прымавак сёння выглядае як анахранізм. 2. Яшчэ адзін погляд на паняцці «прыказка» і «прымаўка» можна назваць структурна-граматычным. Яго прыхільнікі ў аснову размежавання гэтых паняццяў кладуць форму народнага афарызма, адначленнасць ці двухчленнасць яго структуры. Я. Ляцкі пісаў: «Адметнай рысай прыказкі, як кароткага выслоўя, служыць яе фармальная двухчленнасць, тады як прымаўка ва ўласным сэнсе заўсёды адначленная»9. Падзяляюць гэты погляд і некаторыя сучасныя беларускія мовазнаўцы. Так, В.П. Красней піша: «Адрозніваюцца прыказкі і прымаўкі сваёй структурай. Прыказкі па сваёй форме з'яўляюцца выслоўем, што складаецца з дзвюх частак (Ад душы працуеш – 7 Крапіва К. Беларускія прыказкі. С. 225. 8 Родная літаратура. Падручнік-хрэстаматыя для 5 класа. – Мінск, 1984. С. 25. 9 Ляцкий Е. А. Несколько замечаний по вопросу о пословицах и поговорках // Изв. ОРЯС. 1897. Т. 2. С
Дадатковыя словы
абектам, зяўляюцца
50 👁