Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ Нягледзячы на такое, здавалася б, лагічнае размежаванне дзвюх моўных з'яў, іх вельмі часта змешваюць, у тым ліку і ў тлумачальных слоўніках, прыводзячы ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу ў слоўнікавых артыкулах. Так, у ТСБМ ужыванне слоў жыццё і перайсці ілюструецца народным афарызмам Жыццё пражыць – не поле перайсці, але ў адным выпадку (т. 2, с. 267) гэта выслоўе суправаджаецца паметай «прыказка», а ў другім (т. 4, с. 184) – паметай «прымаўка». З аналагічнай з'явай сутыкаемся і ў іншых тлумачальных даведніках. Напрыклад, у «Тураўскім слоўніку» (т. 1, с. 72) слова бор мае ілюстрацыю Кажна сосна свому бору шуміць з паметай «прыказка», а слова бусько (т. 1, с. 97) ілюструецца народна-дыялектным афарызмам На готово кубло бусько найдзецца; гэты прыклад пазначаецца паметай «прымаўка», хоць абодва выслоўі, і гэтае, і папярэдняе, аднатыпныя: характарызуюцца закончанасцю ў граматычных адносінах, ужываюцца ў вобразна-пераносным плане і маюць павучальны змест. У мастацкіх тэкстах розных аўтараў таксама сустракаюцца нярэдкія выпадкі, калі адзін пісьменнік называе пэўны народны афарызм прыказкай, а другі – прымаўкай. Напрыклад, у К. Крапівы: «Я прыказкай хачу тут байку завяршыць: хто ўкраў свінню, таму ў вушах пішчыць»; у рамане ж І. Новікава «Да світання блізка» гэта прыказка кваліфікуецца як прымаўка. Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш паводле К. Крапівы («Ёлкі-палкі») і Н. Гілевіча («Не кажы «гоп»...») – прыказка, а паводле М. Паслядовіча («Навошта цябе адкрылі, Амерыка?») – прымаўка. Наогул пры ўключэнні прыказкі ў больш шырокі кантэкст з дапамогай стылеўказальных агаворак ці непасрэдных аўтарскіх спасылак звычайна словы «прыказка» і «прымаўка» не размяжоўваюцца, выкарыстоўваюцца як абсалютныя сінонімы. Да прыкладу: «Як у прыказцы той: не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць» (М. Лынькоў) і «Як у той прымаўцы: каб не клін ды не мох, то і плотнік бы здох» (С. Кухараў); «Ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца» (С. Кавалёў) і «Ёсць прымаўка: не смейся, рабе, дасць бог і табе» (С. Лобач). У фалькларыстыцы і мовазнаўстве існуе нямала поглядаў на размежаванне прыказак і прымавак. Вось найбольш тыповыя з іх. 1. Гэты погляд (яго можна назваць лагічным) стаў складвацца яшчэ ў першай палове XIX ст. У яго аснову рускія фалькларысты паклалі такія крытэрыі, як завершанасць ці незавершанасць выказвання, здольнасць выражаць суджэнне або паняцце. Прыказка выражае закончанае суджэнне, а прымаўка абазначае паняцце і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявай, зяў
47 👁
 ◀  / 696  ▶