Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ мовы» чытаем: «Як прыказка, так і прымаўка, – паняцці не лінгвістычныя»4. Прыкладна такое ж азначэнне «фальклорнай накіраванасці» даецца і ў «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі»: «Прыказка – граматычна і лагічна аформленае кароткае выслоўе павучальнага зместу, закончанае суджэнне; адзін з фальклорных жанраў»5. Ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз. Прыказкі, у адрозненне ад іншых фальклорных жанраў, ніколі не выконваюцца, не спяваюцца, як, напрыклад, народныя песні ці частушкі, не расказваюцца, як казкі ці анекдоты або гумарэскі, не прапануюцца для разгадвання, як загадкі, – словам, самастойна не бытуюць, а, выкліканыя канкрэтнай жыццёвай з'явай, у патрэбны момант устаўляюцца ў маўленне як афарыстычнае закончанае суджэнне, праверанае вопытам многіх пакаленняў. Прыказкі, як і іншыя моўныя адзінкі, павінны даследавацца з чатырох бакоў: семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага. Перш чым гаварыць пра асноўныя асаблівасці прыказак у іх лінгвістычным плане, неабходна коратка спыніцца на пытанні пра размежаванне паняццяў «прыказка» і «прымаўка». Даволі многія парэміялагічныя зборнікі XIX–XX стст. уключалі ў сябе фальклорны матэрыял пад агульнай назвай «Прыказкі і прымаўкі». Пры гэтым адны складальнікі зборнікаў не размяжоўвалі паняццяў «прыказка» і «прымаўка», другія – спрабавалі выявіць розніцу, знайсці мяжу, якая раздзяляе прыказку і прымаўку. Пытанне пра размежаванне гэтых паняццяў не раз закраналася ў тэарэтычных літаратуразнаўчых працах, аднак і сёння яно не мае адназначнага рашэння. У энцыклапедыях, лексікаграфічных даведніках і навучальных дапаможніках пераважае думка, што прымаўка «адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з'яўляецца закончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу»6. 4 Фразеологический словарь русского языка / под ред. А. И. Молоткова. – М., 1978. С. 15. 5 Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. – Мінск, 1975. Т. 8. С. 597. 6 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. – Мінск, 1980. Т. 4. С. 449. (ТСБМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявай, зяўляецца
45 👁
 ◀  / 696  ▶