Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ПРАДМОВА У выніку шматгадовага вывучэння мовы, быту, звычаяў свайго народа І. І. Насовіч зазначыў: «Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і дрэнныя, і ўсякае нават меркаванне пра што-небудзь падводзяць пад мерку прыказак сваіх... Паміж простымі людзьмі ёсць шмат такіх здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпадак, вясёлы, спрэчны, сумны, – адразу ж і дарэчы падаюць прыказку, нібы яны знарок вывучалі іх, як тыя, хто, авалодваючы лацінскай мовай, завучвае на памяць дыстыхі Катонавы»1. Шырокую вядомасць, распаўсюджанасць і ўжывальнасць прыказак у народзе падмеціў і К. Крапіва: «Ёсць такія аматары прыказак, якія чуць не кожны свой крок апраўдваюць прыказкаю, чуць не кожны свой выраз аздабляюць ёю. Пра такіх нават і знарочыстая прыказка ўтварылася: «Без прыказкі і з лаўкі не зваліцца»2. Гэта пашыранасць прыказак у народзе знаходзіць сваё адлюстраванне і ў мастацкіх тэкстах. Так, у трылогіі Я. Коласа «На ростанях» выкарыстана 109 прыказак, у п'есах Я. Купалы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» іх адпаведна 18 і 21, у раманах «Мядзведзічы» К. Крапівы – 37, «Сокі цаліны» Ц. Гартнага – 29, «Людзі на балоце» І. Мележа – 26, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля – 31, «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава – 30, у аповесцях «Рудабельская рэспубліка» С. Грахоўскага – 24, «Шануй сваё імя» В. Блакіта – 12. Амаль усе прыказкі характарызуюцца «найбольшай канцэнтрацыяй думкі пры найменшай затраце слоўнага матэрыялу»3 і вылучаюцца такімі асаблівасцямі, як сцісласць, выразнасць, вобразнасць, высокія мастацкія вартасці. Народжаныя ў жывой народнай мове, прыказкі запісваліся і выдаваліся шматлікімі збіральнікамі вуснай народнай творчасці (Я. Чачот, П. Шпілеўскі, В. Дыбоўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн, І. Насовіч, Я. Ляцкі, М. Федароўскі, Ф. Янкоўскі і інш.). На працягу доўгага перыяду прыказкі вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай творчасці. І ў працах параўнальна нядаўняга часу знаходзім аналагічны погляд. Так, у прадмове да «Фразеалагічнага слоўніка рускай 1 Сборник белорусских пословиц, составленный И. И. Носовичем // Сб. ОРЯС Имп. АН. – СПб., 1874. Т. XII. № 2. С. III–IV. 2 Крапіва К. Беларускія прыказкі // Зб. тв.: У 4 т. – Мінск, 1963. Т. 4. С. 227. 3 Тамсама. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

песах
46 👁
 ◀  / 696  ▶