Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ вучыць у прыказцы Яйцо курыцу вучыць, якая абазначае 'малады, нявопытны вучыць старэйшага, больш вопытнага'. Ёсць і т р э ц я я група прыказак (іх каля 300). Яны наогул заўсёды ўжываюцца толькі ў прамым значэнні і не патрабуюць тлумачэння. Агульны сэнс кожнай такой прыказкі вынікае з прамых значэнняў яе слоў-кампанентаў, напрыклад: Госць госця ненавідзіць, а гаспадар абодвух; Век жыві – век вучыся. У беларускім мовазнаўстве няма адзінства поглядаў адносна таго, уключаць ці не ўключаць прыказкі ў склад фразеалогіі. Напрыклад, Ф.М. Янкоўскі да фразеалогіі адносіць не толькі «ўласна фраземы», але і прыказкі, крылатыя выразы, прыгаворкі і матывуе гэта тым, што ўсе яны «не ствараюцца ў размове, а выкарыстоўваюцца як гатовыя, маюць сваё, вядомае, зразумелае значэнне, ужываюцца ў гатовай, вядомай форме»15. Прыкладна тое самае знаходзім і ў некаторых навучальных дапаможніках па беларускай мове, у іх прыказкі разглядаюцца як фразеалагічны матэрыял, уключаюцца ў раздзел «Фразеалогія». Несумненна, паміж прыказкамі і фразеалагізмамі ёсць шмат чаго падобнага, агульнага. Адзначаючы гэта агульнае, нельга, аднак, не заўважаць, што паміж імі існуюць істотныя, прынцыповыя адрозненні лагічнага, структурнага, сінтаксічна-функцыянальнага і спалучальнага плана, якія дазваляюць сцвярджаць, што фразеалагізмы і прыказкі – моўныя адзінкі неаднароднага тыпу. 1. Фразеалагізмы заўсёды абазначаюць паняцце, выступаюць адзінкамі намінацыі, будаўнічым матэрыялам для сказаў. Фразеалагізмам уласціва катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне, у адпаведнасці з гэтым вылучаюцца дзеяслоўныя (вадзіць за нос к а г о, несці свой крыж), прыслоўныя (гады ў рады, на вераб'іны скок), назоўнікавыя (агульнае месца, бабіна лета), прыметнікавыя (аднаго поля ягады, лёгкі на язык) і іншыя разрады фразеалагізмаў. Возьмем такі ўрывак з аповесці Я. Коласа «Дрыгва»: – Ты сам сабе яму капаеш... – Ты мне капаеш яму! – перапыніў Аўгіню Васіль. Будаўнічым матэрыялам для сказаў гэтага ўрыўка выступае паралельна са словамі і фразеалагізм капаць яму к а м у, які служыць для выражэння пэўнага паняцця, мае дзеяслоўнае значэнне 'рыхтаваць пагібель каму-небудзь'. Прыказкі ж выражаюць не паняцце, а суджэнне, заўсёды з'яўляюцца не намінатыўнымі, а камунікатыўнымі адзінкамі, пры да15 Янкоўскі Ф. М. Беларуская фразеалогія. – Мінск, 1981. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабіны, зяўляюцца
56 👁
 ◀  / 696  ▶