Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ памозе якіх перадаецца вычарпальны ў сэнсавых адносінах змест, што ўласціва толькі сказу, а не слову ці фразеалагізму. Адзін прыклад: – Затаіўся здраднік, жыве з намі тут побач... А хто? – Ц і х а я с в і н н я г л ы б о к а к а п а е, – задуменна сказаў Карабан (А. Кобец-Філімонава. Жаваранкі над Хатынню). Выдзеленая тут прыказка выражае суджэнне, якое можна перадаць сказам 'ціхі, скрытны чалавек здольны на рашучыя, нечаканыя ўчынкі'. 2. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваёй структуры. Знешне, па сваёй форме, фразеалагізмы часцей за ўсё падобныя на словазлучэнні разнастайнага характару, у якіх ёсць граматычна галоўны кампанент і граматычна залежнае ад яго слова (напрыклад: абіваць парогі, стрэляны верабей, казёл адпушчэння, бачыць наскрозь, на лес гледзячы). Другая група фразеалагізмаў паводле іх структуры – гэта выразы са структурай спалучэння слоў; у такіх фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента (пад бокам, на вачах, ні рыба ні мяса, і ў хвост і ў грыву). Яшчэ адна група – фразеалагізмы са структурай сказа, аднак амаль усе яны «маюць адкрытую (незамкнёную) структуру і патрабуюць інфарматыўнай падтрымкі з боку моцна кіруемых слоў са значэннем асобы, якая выступае ў ролі лагічнага суб'екта»16. Гэта выразы тыпу: вочы на лоб лезуць у к а г о, душа не прымае ч ы я ч а г о, песенька спета ч ы я, к а г о, язык каля вушэй матляецца ў к а г о, кашы не зварыш з к і м. Калі цяпер звярнуцца да прыказак, то відавочна, што ўсе яны маюць форму закончанага сказа, валодаюць і сэнсавай, і інтанацыйнай завершанасцю, служаць для перадачы закончанай інфармацыі. Разглядаючы прыказкі з боку іх структуры, можна сцвярджаць, што сярод іх ёсць амаль усе вядомыя ў сінтаксісе тыпы простых і складаных сказаў. Вось прыклады прыказак, структурна арганізаваных як просты двухсастаўны сказ: Адклад не ідзе на лад; Да пары збан ваду носіць. Вельмі многія прыказкі маюць структуру аднасастаўных сказаў у такіх разнавіднасцях, як абагульненаасабовы сказ (Кашы маслам не сапсуеш), безасабовы сказ (Да ўдачы не трэба прыдачы), інфінітыўны сказ (Сілай не быць мілай). Значная частка прыказак з'яўляецца той ці іншай разнавіднасцю складанага сказа. На ўзор складаназлучаных сказаў аформлены, напрыклад, такія прыказкі: Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды; Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей. 16 Жуков В. П. Русская фразеология. – М., 1986. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, субекта
30 👁
 ◀  / 696  ▶