ÏÐÀÄÌÎÂÀ Структуру складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі маюць такія прыказкі: Ведае кошка, чыё сала з'ела; Добра смяецца той, хто смяецца апошні; Які куст, такі і адростак; Хто б дзятла пазнаў, каб не яго доўгі нос; На тое і шчупак у моры, каб карась не драмаў; Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў; Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Ёсць нямала прыказак са структурай бяззлучнікавых складаных сказаў: Лес сякуць – трэскі ляцяць; Сабака брэша – вецер носіць; Гультай за работу – мазоль за руку. Многія прыказкі складаюцца больш чым з дзвюх прэдыкатыўных частак: Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж; Закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла; Скажы мне, хто твае сябры, і я скажу, хто ты. 3. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай назіраюцца і ў сінтаксічна-функцыянальным плане. Фразеалагізмы, з'яўляючыся будаўнічым элементам сказа, гэтак жа, як і словы, заўсёды функцыянуюць у ролі таго ці іншага члена сказа. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы выступаюць звычайна ў ролі выказніка, назоўнікавыя – у ролі розных членаў сказа, прыслоўныя – у ролі акалічнасці і г.д. Фразеалагізмы, несуадносныя з той ці іншай часцінай мовы (тыпу: мядзведзь на вуха наступіў к а м у), часцей за ўсё выконваюць ролю галоўнага члена безасабовага сказа. Што да прыказак, то, паколькі яны ў камунікатыўных адносінах з'яўляюцца закончаным сказам, ні адна з іх не можа функцыянаваць у ролі якога-небудзь члена сказа. Калі перад намі прыказка, усе кампаненты якой выкарыстаны з прамым значэннем, то кожнае яе паўназначнае слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа. Напрыклад, не выклікае ніякіх цяжкасцей сінтаксічны разбор прыказкі Брат любіць сястру багатую, а мужык жонку здаровую. Зусім іншае назіраем у прыказках, усе ці амаль усе кампаненты якіх пераасэнсаваліся. Скажам, у прыказцы Рука руку мые, што значыць 'адзін выгароджвае другога ў якой-небудзь несумленнай справе', кампанент рука не з'яўляецца прадметам выказвання. А таму лічыць, што тут рука – дзейнік, мые – выказнік, руку – дапаўненне, значыць разбурыць прыказку, ператварыць яе ў звычайнае спалучэнне слоў, абяссэнсіць яе, вытравіць з яе тое абагульненае, пераасэнсаванае, што замацавалася за ёй у працэсе моўных зносін. Прыказка Яйцо курыцу вучыць адрозніваецца ад папярэдняй тым, што ў ёй два першыя кампаненты пераасэнсаваныя, а трэці мае прамое значэнне. Але і ў ёй яйцо (хоць і стаіць у форме назоўнага склону) не з'яўляецца прадметам нашай думкі і, значыць
Дадатковыя словы
зела, зяўляецца, зяўляюцца, зяўляючыся
38 👁