Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ дзейнікам. Інакш кажучы, такія прыказкі сінтаксічна непадзельныя. «Спроба сінтаксічнага члянення або пераводзіць іх з іншасказальнага, вобразнага плана ў літаральны, або ператварае прыказку, калі яна не мае літаральнага плана, у свабодны сказ такога ж лексічнага складу»17. 4. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваіх спалучальных магчымасцях. Будучы структурным элементам сказа, фразеалагізм уступае ў пэўныя сувязі і адносіны з іншымі словамі ці (значна радзей) фразеалагізмамі. У залежнасці ад таго, як ажыццяўляецца лексіка-граматычная спалучальнасць фразеалагізма са словамі, выдзяляюцца чатыры тыпы фразеалагічных значэнняў: адносна свабоднае, валентна абмежаванае, канструктыўна абмежаванае і сінтаксічна абумоўленае. Фразеалагізмы з адносна свабодным значэннем валодаюць семантычнай самастойнасцю і таму не маюць патрэбы ў слоўных канкрэтызатарах іх значэння. Спалучальныя магчымасці такіх фразеалагізмаў даволі шырокія. Фразеалагізм бабіна лета можа ўжывацца, напрыклад, у такім акружэнні: Стаяла бабіна лета (М. Капыловіч); Быў пачатак бабінага лета (І. Дуброўскі); Адвячорак апошняй пары бабінага лета (В. Быкаў); Плыло павуцінне бабінага лета (І. Шамякін). Фразеалагізмы з валентна абмежаваным значэннем спалучаюцца са строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, фразеалагізм куры не клююць 'вельмі многа' ўступае ў кантакт толькі са словам грошай. Некаторыя фразеалагізмы спалучаюцца з двума і больш словамі; напрыклад, прыслоўны выраз на свае вочы, што значыць 'без пасрэднікаў, непасрэдна самому', кантактуе з дзеясловамі-суправаджальнікамі бачыць, пераконвацца, упэўнівацца. Фразеалагізмы з канструктыўна абмежаваным значэннем рэалізуюцца толькі ў пэўнай, акрэсленай канструкцыі, яны маюць абавязковую спалучальнасць «справа». Паяснім гэта такім прыкладам: Дакуль жа вы будзеце вадзіць за нос мяне? (С. Баранавых). Тут, як і ва ўсіх астатніх выпадках, дзеяслоўны фразеалагізм вадзіць за нос ужываецца пры дзейніку са значэннем асобы і абавязкова дапаўняецца назвай аб'екта са значэннем асобы ў вінавальным склоне. Менавіта такія ўмовы спалучальнасці з'яўляюцца нормай функцыянавання для гэтага фразеалагізма з канструктыўна абмежаваным значэннем. 17 Жуков В. П. Словарь русских пословиц и поговорок. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абекта, зяўляюцца
24 👁
 ◀  / 696  ▶