Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ Фразеалагізмы з сінтаксічна абумоўленым значэннем – гэта такія назоўнікавыя выразы, якія надзелены яркай ацэначнасцю і не столькі называюць прадмет, асобу ці з'яву, колькі вобразна характарызуюць іх, а таму ў сказе выступаюць пераважна ў ролі іменнага выказніка, а таксама зваротка і прыдатка: «Табе, Андрэй, бачу... гэты завод як костка ў горле» (Э. Ярашэвіч); «А ты, божая кароўка, не кіпі! І язык пачасаць нельга!» (І. Мележ); «Святая прастата, Півавараў, мабыць, думаў, што на ваеннай карце ўсё абазначана» (В. Быкаў). Прыказкі ж, самі з'яўляючыся сказам, не абумоўлены якімінебудзь заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Будучы «гатовымі формуламі жыццёвых з'яў ці гатовымі іх характарыстыкамі» (К. Крапіва), прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст. Найчасцей у гутарцы паміж суразмоўнікамі яны ўжываюцца як самастойны сказ-рэпліка: 1) – А не нарвёмся? За дротам ужо не пашкадуюць. Канец на месцы... – Б а я з л і в а м у і к о р ч м я д з в е д з ь (В. Адамчык. Год нулявы); 2) – Куды яны дзеліся, тыя людзі? – У с ё б у д з е ш в е д а ц ь, х у т к а п а с т а р э е ш (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). Нярэдка прыказка выступае як частка складаназлучанага ці складаназалежнага сказа, звязваючыся з папярэдняй часткай пры дапамозе злучнікаў: 1) Такія людзі заўсёды лезуць на ражон, а б е р а ж о н а г а і б о г б е р а ж э (У. Дамашэвіч. Дарожная гісторыя); 2) Глыбока запала ў душу пачутае на вёсцы, што л а п а ц ь б о т у н е п а р а (Я. Лецка. Дарога ў два канцы). У мастацкіх і публіцыстычных творах адным з пашыраных спосабаў уключэння прыказкі ў тэкст з'яўляецца папярэдняя спасылка на народную мудрасць звычайна са станоўчай яе ацэнкай. У такіх выпадках сінтаксічная канструкцыя ўяўляе сабой бяззлучнікавы складаны ці складаназалежны сказ, першая частка якога – уводна-ацэначная формула тыпу «нездарма ж людзі кажуць», «праўду людзі кажуць», «у народзе кажуць»: 1) Нездарма ж кажуць, што а х в о т а г о р ш з а н я в о л ю (М. Ваданосаў. Надзеі і спадзяванні); 2) Праўду кажуць людзі: а д к л а д н е і д з е ў л а д (Л. Левановіч. Якар надзеі); 3) У народзе кажуць: г о р к а ч а с а м п р а ц а, д ы х л е б а д я е с а л о д к і (І. Гурскі. Вецер веку); 4) Праўду кажуць, што г а р а з г а р о ю н е с х о д з і ц ц а, а ч а л а в е к з ч а л а в е к а м а б а в я з к о в а с т р э н у ц ц а (Я. Васілёнак. Адзіночная камера
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяву, зяў, зяўляецца, зяўляючыся
17 👁
 ◀  / 696  ▶