Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ Уключэнне прыказак у тэкст даволі часта ажыццяўляецца пры дапамозе іншых слоўных стылеўказальных агаворак (тыпу: «кажуць», «як кажуць», «як гаворыцца», «як той казаў», «і праўда ж» і г.д.). Некалькі прыкладаў: 1) Як кажуць, б о г н е в ы д а с ц ь – с в і н н я н е з ' е с ц ь (І. Шамякін. Першы генерал); 2) Як той казаў, в ы ш э й с а м о г а с я б е н е с к о ч ы ш (К. Чорны. Зямля); 3) І праўда: п а с п я ш ы ш – л ю д з е й н а с м я ш ы ш (У. Ягоўдзік. Пугачова песня). У вельмі многіх выпадках перад ужытай прыказкай ідзе прамая спасылка на гэты афарызм, які называецца то прыказкай, то прымаўкай. Сінтаксічная канструкцыя, утвораная такім чынам, – бяззлучнікавы складаны сказ, першая частка якога (са словам прыказка ці прымаўка) афармляецца па-рознаму: «Ёсць такая прыказка», «Прымаўка недарма гаворыць», «Вось дзе пацвердзілася прыказка», «Правільна кажа народная прымаўка» і г.д. Напрыклад: 1) Ёсць такая прыказка: «А д з і н С ц я п а н – з а ў с ё д ы п а н, а к а л і і н я с т а ч а, д з і ц я н е п л а ч а» (Я. Колас. На ростанях); 2) У нас нават прымаўка пайшла ў народзе: ш а в е ц з а ў с ё д ы б е з б о т а ў (К. Чорны. Ідзі, ідзі). Аналагічная спасылка можа быць і пасля папярэдне ўжытай прыказкі: «А д н а г а л а в а д о б р а, а д з в е л е п е й», – успомніў ён прыказку (А. Якімовіч. Базылёў курган). Часам прыказка можа разрывацца пабочнай канструкцыяй: «Н е ў з д ых а й, – кажа беларуская прыказка, – ч а г о н я м а, т о н я х а й» (Р. Мурашка. Салаўі святога Палікара). Гаворачы пра адрозненне прыказак ад фразеалагізмаў, нельга пакінуць па-за ўвагай і той факт, што прыказкі з'яўляюцца дэрывацыйнай базай фразеалагізмаў, што на іх аснове сфарміравалася каля сотні фразеалагічных адзінак. Зразумела, што крыніцай узнікнення фразеалагізмаў бываюць толькі прыказкі, у якіх усе ці амаль усе кампаненты пераасэнсаваліся. Скарачэнне кампанентнага складу прыказак і ўтварэнне на іх аснове фразеалагізмаў – адзін з жывых працэсаў, што адбываюцца ў мове. Для адных выслоўяў працэс эліпсацыі ўжо закончаны, яны ўжываюцца толькі ў скарочаным выглядзе (як фразеалагізмы): губа не дура (з прыказкі Губа не дура: знае, што прымае), і кнігі ў рукі (з прыказкі Пісьменнаму і кнігі ў рукі) і шмат іншых. Другія ж выкарыстоўваюцца і ў скарочанай форме (як фразеалагізм), і ў поўнай (як прыказка). Пры гэтым ужыванне выслоўя ў няпоўнай форме становіцца ўсё больш тыповым для сучаснай беларускай мовы. Так, часцей ужываецца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
23 👁
 ◀  / 696  ▶