Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ фразеалагізм абяцанка-цацанка, чым прыказка Абяцанка-цацанка, а дурню радасць. Сярод іншых прыказак, якім абавязаны сваім узнікненнем некаторыя фразеалагізмы18, можна выдзеліць тры групы. Адны прыказкі расшчапіліся на дзве часткі, і кожная з іх ужываецца самастойна як фразеалагізм. Напрыклад, з прыказкі Старога вераб'я на мякіне не правядзеш, якая абазначае 'вопытнага чалавека не ашукаеш', утварыліся фразеалагізмы стары верабей і на мякіне не правядзеш. Адпаведна і значэнне прыказкі размеркавалася паміж двума яе фрагментамі ('вопытны чалавек' і 'не перахітрыш, не абдурыш каго-небудзь'). Другую групу складаюць прыказкі, ад якіх адарваўся толькі трапны выраз з некалькіх слоў і стаў фразеалагізмам. Так, «абломкам» прыказкі Мая хата з краю, нічога не знаю з'яўляецца фразеалагізм хата з краю, які заўсёды выступае ў функцыі галоўнага члена безасабовага сказа і сваё значэнне 'кагонебудзь зусім не датычыцца' рэалізуе, ужываючыся ў спалучэнні з тым ці іншым прыналежным займеннікам: мая хата з краю (А. Макаёнак), твая хата з краю (К. Крапіва), яго хата з краю (А. Бачыла), яе хата з краю (І. Навуменка), наша хата з краю (І. Гурскі), ваша хата з краю (А. Куляшоў), іх хата з краю (Х. Шынклер), іхняя хата з краю (М. Лынькоў).У трэцюю групу ўваходзяць прыказкі, вобразная аснова якіх стала дэрывацыйнай базай фразеалагізмаў. Напрыклад, фразеалагізм кусаць сабе локці сфарміраваўся на вобразнай аснове прыказкі Блізка локаць, ды не ўкусіш, як бы насуперак яе літаральнаму сэнсу. Прыказкі ўсіх трох груп, даўшы жыццё фразеалагізмам, не перастаюць ужывацца і самастойна. Варта асобна вылучыць чатыры прыказкі, якія, відаць, можна лічыць анамальнай з'явай, выключэннем з правіла. Маючы абсалютна аднолькавы кампанентны склад, яны ў адных выпадках выступаюць як прыказка з усімі ўласцівымі ёй рысамі, у другіх – як звычайны фразеалагізм. І гэта адбываецца таму, што яны развілі ў сабе спалучальныя магчымасці, набылі здольнасць быць структурным элементам сказа, уступаць у пэўныя сувязі і адносіны са словамі кантэксту (гл. пра гэта больш падрабязна ў слоўнікавых артыкулах Кароль жа голы; Найшла каса на камень; Сэрца не камень; Язык без касцей). 18 Пра шматлікія і разнастайныя шляхі ўзнікнення фразеалагізмаў на аснове прыказак гл. больш падрабязна: Лепешаў І. Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. – Мінск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

верабя, зявай, зяўляецца
26 👁
 ◀  / 696  ▶