ÏÐÀÄÌÎÂÀ Як відаць са сказанага, прыказкі – моўныя адзінкі іншага парадку ў параўнанні з фразеалагізмамі, а таму няма ніякіх рэальных падстаў уключаць іх у раздзел «Фразеалогія». Прыказкі павінны апісвацца не ў фразеалагічных, а ў парэміяграфічных даведніках, у тлумачальных слоўніках прыказак. Думаецца, што прыказкі як моўныя адзінкі найбольш мэтазгодна разглядаць у асобным раздзеле, які здаўна існуе ў навуцы: парэміялогія. Праўда, гэты раздзел традыцыйна кваліфікуюць як састаўную частку фалькларыстыкі. Але паколькі прыказкі не толькі малы фальклорны жанр (гэта, так бы мовіць, з пункту гледжання іх паходжання), але і рэальна існуючыя моўныя адзінкі, то ёсць усе падставы выкарыстоўваць тэрмін «парэміялогія» і як назву аднаго з раздзелаў мовазнаўства. Адпаведна варта абазначаць тэрмінам «парэміяграфія» тэорыю і практыку складання тлумачальных слоўнікаў прыказак. Гэтак жа, як у мовазнаўстве існуюць раздзелы «Лексікалогія» і «Лексікаграфія», «Фразеалогія» і «Фразеаграфія», павінны быць у курсе сучаснай беларускай літаратурнай мовы і раздзелы «Парэміялогія» і «Парэміяграфія». У такім разе прыказкі перастануць быць беспрытульнымі і зоймуць сваё законнае, належнае ім месца ў курсе мовы як у вышэйшай, так і ў сярэдняй школе19. Як вядома, тэрмін – гэта слова ці словазлучэне, якое дакладна абазначае, называе пэўнае паняцце і становіцца агульнапрынятым, як бы ўзаконьваецца ў якой-небудзь галіне навукі, тэхнікі і г.д. Прыказка – несумненны тэрмін. Яго сутнасць раскрываецца ў дэфініцыі. Пад яе павінны безагаворачна падпадаць кожная прыказка паасобку і ўсе, што ўваходзяць у парэмійны склад. Аднак калі звярнуцца да шматлікіх прыказкавых дэфініцый, што даюцца ў энцыклапедыях, іншых даведніках, падручніках, навучальных дапаможніках і г.д., дык бачым, што амаль пад кожную з іх ніяк не падыходзіць вялізнае мноства прыказак. Называецца, напрыклад, як адна з адметных рыс прыказкі яе «рытмічная арганізаванасць». Але ў адных прыказках рытм сапраўды мае месца: Зняўшы галаву, па валасах не плачуць (шасцістопны харэй); Калі хата гарыць, не да пацераў (чатырохстопны анапест). Другія ж прыказкі не маюць рытму: Кашы маслам не сапсуеш; І баран бы касіў, каб хто касу насіў. Гэтак жа прыказкі далёка не аднатыпныя паводле іншых 19 Гл. пра падрабязную характарыстыку прыказак як моўных адзінак з семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага пункту гледжання ў кнізе: Лепешаў І. Я. Парэміялогія як асобны раздзел мовазнаўства. – Гродна: ГрДУ, 2006. 279 с
17 👁