ÏÐÀÄÌÎÂÀ нібыта адметных рыс. Не ўсе прыказкі вобразныя, не ўсе яны маюць «прамы і пераносны сэнс» або «адначасова літаральны і пераносна-вобразны план», не ўсе выражаюць суджэнне і не заўсёды з'яўляюцца выказамі павучальнага характару. Можна, не прэтэндуючы на ісціну ў апошняй інстанцыі, прапанаваць такое азначэнне прыказкі: устойлівае, узнаўляльнае, не менш як двухкампанентнае афарыстычнае, найчасцей поўнасцю або часткова алегарычнае закончанае выказванне звычайна павучальнага характару ў форме простага ці складанага сказа. Але і такое азначэнне патрабуе агаворкі. Праўда, яна датычыць зусім нязначнай часткі прыказак, якімі даецца якасная ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы: І за лучынку знойдзе прычынку; І за шчэпку знойдзе прычэпку. Або прыказка І сам не гам і другому не дам, якая гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыстаецца і іншым не дае карыстацца чым-небудзь. Пад у с т о й л і в а с ц ю прыказкі разумеецца пастаянства яе зместу, а таксама часцей за ўсё кампанентнага складу і структуры. У з н а ў л я л ь н а с ц ь – гэта рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстанне прыказкі як звычайнай моўнай адзінкі, якая не складаецца ў працэсе зносін, а выхопліваецца з памяці ў гатовым выглядзе. А ф а р ы с т ы ч н а с ц ь – гэта трапнасць, лаканічнасць, адшліфаванасць. У шматлікіх працах, прысвечаных прыказкам, звычайна адзначаецца як адна з асноўных асаблівасцей прыказкі яе ўстойлівасць, пастаянства яе лексічнага складу. Калі ж назіраць за ўжываннем прыказак у маўленні, то можна бачыць, што далёка не ўсе яны, захоўваючы пастаянства свайго зместу, характарызуюцца ўстойлівасцю формы, нязменнасцю іх кампанентнага складу. Для значнай часткі прыказак (каля 40 %) характэрна з'ява варыянтнасці. Пад варыянтамі ў галіне парэміялогіі разумеюцца агульнаўжывальныя разнавіднасці прыказкі, якія адрозніваюцца пэўнай структурнай зменнасцю плана выражэння пры нязменнасці плана зместу. Напрыклад, прыказка Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў найчасцей ужываецца менавіта ў такім афармленні. Аднак, апрача гэтага, яна бытуе і ў іншых разнавіднасцях: Не кажы гоп, не пераскочыўшы; Не пераскочыўшы, не кажы гоп; Не пераскочыў, не кажы гоп; Калі не пераскочыў, не кажы гоп. Ва ўсіх сваіх варыянтах прыказка рэалізуе адно і тое ж значэнне 'не лічы што-небудзь зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца' і непарушна захоўвае сваю непаўторную вобразную аснову. Гэтыя аба
Дадатковыя словы
зява, зяўляюцца
23 👁