Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ вязковыя дзве ўмовы і вызначаюць мяжу вар'іравання той ці іншай прыказкі. У залежнасці ад таго, ш т о закранаецца вар'іраваннем, вылучаецца некалькі тыпаў прыказкавай варыянтнасці. Адным з найбольш распаўсюджаных тыпаў з'яўляюцца лексічныя варыянты, якія адрозніваюцца адзін ад другога слоўнымі відазмяненнямі. У якасці непастаянных кампанентаў пэўнай прыказкі найчасцей ужываюцца сінанімічныя словы: Ведае (знае) кошка, чыё сала з'ела; Слязамі гору (бядзе) не паможаш. Нярэдка нараўне з агульнамоўнымі лексічнымі сінонімамі выкарыстоўваюцца і кантэкстуальныя, але гэта не ўплывае на змест прыказкі: Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля дзвюх матак ссе. Лексічная варыянтнасць іншы раз распаўсюджваецца не на адзін кампанент, а на два і больш, напрыклад: Груган гругану вока не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе) – Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе – Воран ворану вока не выклюе (не выдзеўбе, не клюе). Другі тып – марфалагічныя варыянты. Яны адрозніваюцца адзін ад другога формамі прыказкавага кампанента (лікавай, склонавай, асабовай і інш.): Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць; Ваўкоў (ваўка) баяцца – у лес не хадзіць. Трэці тып – словаўтваральныя варыянты. Яны адрозніваюцца адзін ад другога дэрывацыйнымі сродкамі (прыстаўкай, суфіксам): Пажывём – пабачым (убачым); З ваўкамі жыць – па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчынаму) выць. Яшчэ адзін тып – сінтаксічныя варыянты. Ад прыказкі ў яе зыходнай форме яны адрозніваюцца відазмяненнямі сінтаксічнай канструкцыі. Так, прыказка Клін клінам выбіваюць структурна арганізавана як абагульнена-асабовы сказ, а яе сінтаксічны варыянт Клін выбіваецца клінам – як двухсастаўны сказ. У многіх выпадках адначасова адбываюцца і слоўныя відазмяненні або другі варыянт адрозніваецца ад першага большай або меншай колькасцю слоў-кампанентаў. Параўн., напрыклад, Голаму разбой не страшан і Голы разбою не баіцца; Жывому наўме жывое і Жывы пра жывое і думае; Тапелец і за саломінку хапаецца і Той хто топіцца, і за саломінку хопіцца, Як топішся, дык і за саломінку хапаешся; У сям'і не без вырадка і Сям'я не без вырадка. Варыянты Старцу міля не круг і Для старца міля не круг; Глухому дзве абедні не служаць і Для глухога дзвюх абедней не служаць больш мэтазгодна кваліфікаваць не як сінтаксічныя, а як марфалагічныя: яны адрозніваюцца склонавай і прыназоўнікава-склонавай формай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варіраваннем, варіравання, зела, зяўляюцца, сямя, сямі
16 👁
 ◀  / 696  ▶