ÏÐÀÄÌÎÂÀ граматычна залежнага кампанента. Аналагічна, а менавіта як марфалагічныя варыянты, разглядаюцца такія ж разнавіднасці ў фразеалогіі: цераз хлеб (ад хлеба) шукаць хлеб, адарваць гнілому (у гнілога) цяляці хвост, заламаць асінку (асінкай). Досыць пашыраны тып – камбінаваныя варыянты (каля 150). Яны з'яўляюцца спалучэннем дзвюх і болей разнавіднасцей вар'іравання, апісаных вышэй. Напрыклад, у межах адной і той жа прыказкі бывае лексічная і словаўтваральная варыянтнасць: Курачка (курыца) па зернятку клюе (збірае); лексічная і марфалагічная: Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш; лексічная і акцэнтна-фанетычная: Маладзец супраць (супроць, сярод) авец, а супраць (супроць) малайца – сам аўца і г.д. Значна радзей у параўнанні з іншымі тыпамі варыянтнасці сустракаюцца фанетычныя варыянты. Яны адрозніваюцца невялікімі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго кампанента: Кось-кось (кося-кося, косю-косю), пакуль у аглоблі. Рэдкаўжывальны тып – акцэнтна-фанетычныя варыянты, у якіх адзін з кампанентаў адрозніваецца месцам націску, што вядзе і да фанетычных змяненняў: Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць. У з'яве варыянтнасці назіраецца пэўная заканамернасць: чым прыказка больш мнагачленная, тым больш яна мае варыянтаў, і наадварот. Так, зусім не вар'іруюцца, напрыклад, такія параўнальна няшматкампанентныя прыказкі: Адзін у полі не воін; Ад дабра дабра не шукаюць; Запас бяды не чыніць; На бязрыб'і і рак рыба. Устойлівасцю характарызуюцца і многія шматкампанентныя прыказкі, часткі якіх звязаны ўнутранай рыфмай або рытмічнай арганізаванасцю: Дружба дружбай, а служба службай; Зняўшы галаву, па валасах не плачуць; Якія самі, такія і сані. Існаванне пэўнай прыказкі ў двух і больш варыянтах пацвярджаецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў, а таксама фіксацыяй гэтых варыянтаў у зборніках беларускіх прыказак. Ад агульнанародных варыянтаў трэба адрозніваць індывідуальна-аўтарскія варыяцыі той ці іншай прыказкі, якія звычайна матывуюцца мастацкімі задачамі і разлічаныя на дасягненне пэўнага стылістычнага эфекту. Так, у п'есе Я. Коласа «У пушчах Палесся» сустракаем прыклад стылістычна абумоўленага змянення прыказкі Гультай за работу – мазоль за руку, у якой першы назоўнікавы кампанент замяняецца ўласным імем: Саўка з выгляду просты чалавек, а натура яго панская: Саўка за работу, мазоль за руку
Дадатковыя словы
бязрыбі, варіравання, варіруюцца, зяве, зяўляюцца, песе
22 👁