ÏÐÀÄÌÎÂÀ Індывідуальна-аўтарскія варыяцыі прыказак даволі часта сустракаюцца ў вершаваным маўленні. І гэта зразумела: вельмі цяжка ўключыць у тканіну паэтычных твораў прыказку, асабліва шматкампанентную, не падпарадкаваўшы яе адпаведным рытма-рыфмічным асаблівасцям вершаванага маўлення. Гэта выклікае і змяненні інверсійнага характару, і іншыя дэфармацыі, і ўключэнне слоў, узятых «збоку», каб запоўніць вершаваную прастору. Вось як, напрыклад, выкарыстана прыказка У чужым воку саломку бачым, а ў сваім і бервяна не заўважаем у вершы Я. Купалы «На тэму крытыкі і самакрытыкі»: Пылінку бачым у суседа, ды што? – ў яго іх не адна! А ў сваім воку, даўнім следам, не заўважаем бервяна. Зразумела, што гэтыя і падобныя варыяцыі, апраўданыя ці дапушчальныя ў пэўным мастацкім творы, не могуць быць выкарыстаны ў тлумачальным слоўніку прыказак у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу, бо ўжытыя ў змененай форме, нехарактэрнай для агульнанароднай мовы. Разам з тым яны вартыя таго, каб знайсці адлюстраванне ў адпаведнай частцы слоўнікавага артыкула як ілюстрацыі, якія паказваюць і такі магчымы спосаб рэалізацыі прыказак у маўленні. Можна назіраць і яшчэ некаторыя асаблівасці ўжывання прыказак у маўленні, якія, аднак, не з'яўляюцца індывідуальна-аўтарскімі. Гэта, па-першае, скарочанае ўжыванне прыказкі, недагаворванне яе апошняй часткі. Персанаж ці аўтар разлічвае ў такім выпадку, што суразмоўнік ці чытач добра ведае прыказку ў яе поўным лексічным складзе і ў думках дапоўніць яе. Напрыклад: Яна, можа, і не дала б ганьбы Рыбіну, але гэта ўжо будзе залежаць ад яго. П а д л я ж а ч ы к а м е н ь... (П. Пестрак. Серадзібор). Прыказка Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды часта ўжываецца ў скарочаным выглядзе – з недагаворваннем апошняга кампанента, з апушчэннем другой часткі або з апушчэннем другой часткі і дзеяслоўнага кампанента першай часткі: 1) З таго часу, абы [Карзюк] выходзіў у горад – усё сцішка азіраўся паабапал. «Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам...» (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца); 2) – Яшчэ раз дзякую. Можа, сустрэнемся яшчэ. – Няма за што дзякаваць, мілы чалавек, паслуга невялікая. А сустрэцца – не дзіва, гара з гарой не сходзіцца... (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску); 3) – Як кажуць, гара з гарою... – Вядома, чаго ў жыцці не бывае... – Можа, яшчэ і сустрэнемся калі, праўда (Я. Васілёнак. Таццяна Ларына). Непаўната прыказкі на пісьме абазначаецца шматкроп'ем, а вымаўлен
Дадатковыя словы
зяўляюцца, шматкропем
15 👁