Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ не такіх прыказак звычайна суправаджаецца інтанацыйнай незавершанасцю. Скарочанае выкарыстанне прыказак адлюстроўвае тыповую для вуснага маўлення з'яву і павінна кваліфікавацца як стылістычна не абумоўленае змяненне прыказак. Па-другое, уключэнне ў прыказку пабочных слоў, звароткаў, прыслоўяў часу заўсёды, часам, часціцы маўляў, якія не аказваюць уплыву на змест прыказкі: 1) Золата, кажуць, і ў смецці блішчыць (Я. Ермаловіч. Валуны); 2) Чакай Пятра, чалавеча, – сыр з'ясі (У. Паўлаў. Спелыя травы); 3) Як ваўка ні кармі, ён заўсёды ў лес глядзіць (М. Пянкрат. Буян); 4) Каму невядома, што і ў сцен часам ёсць вушы (В. Быкаў. Сотнікаў); 5) За кампанію, маўляў, і цыган павесіўся (Л. Гаўрылкін. Сорак кіламетраў роздуму). Як яшчэ адну асаблівасць рэалізацыі прыказак у маўленні трэба назваць з'яву факультатыўнасці. Некаторыя прыказкі могуць ужывацца то ў поўным, то ў няпоўным складзе, пры гэтым абодва варыянты суадносяцца як раўнапраўныя, аднолькава дапушчальныя ў межах нормы. Неабавязковымі, факультатыўнымі могуць быць як асобныя словы, так і апошняя частка прыказкі. Вось некалькі прыкладаў, у якіх факультатыўная частка ўзята ў ломаныя дужкі: Адзін з'еш хоць вала, дык адна хвала а пакрысе, ды ўсе; Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду; Вышэй самога сябе не скочыш. Факультатыўная частка некаторых прыказак ужываецца ўсё радзей і радзей. Так, прыказка Да пары збан ваду носіць ручка адарвецца – збан паб'ецца толькі 4 разы выкарыстана ў поўным лексічным складзе (у творах Л. Арабей, І. Гурскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Клімковіча) і 15 разоў – у скарочаным варыянце (у творах В. Адамчыка, А. Бялевіча, В. Вольскага, Ц. Гартнага, І. Гурскага, У. Корбана, Я. Купалы, Я. Курто, М. Лобана, А. Макаёнка, А. Маўзона, А. Махнача, М. Машары, І. Новікава, А. Якімовіча). Многія прыказкі ўступаюць у сінанімічныя сувязі з іншымі прыказкамі. Адрозніваюцца сваёй вобразнай асновай, але маюць гранічна блізкае значэнне, напрыклад, такія прыказкі: Адзін дасужы, ды нядужы; Адзін і ў кашы няспорны; Адзін – не трапіш у кон, то выскачыш вон; Адзін у полі не воін; Адна галавешка і ў печы тлее; Адной рукой і вузла не завяжаш; Адной рукой у далоні не пляснеш; Адным калом плота не падапрэш. Некаторыя прыказкі маюць не адно, а два значэнні. Так, прыказка Блізка відаць, ды далёка дыбаць, калі гаворыцца пра таго, хто ідзе ці едзе, абазначае 'не так і блізка што-небудзь, як здаецца'. Яе
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зеш, зяву, зясі, пабецца
28 👁
 ◀  / 696  ▶