другое значэнне – 'не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хтонебудзь (пра цяжкасці выканання якой-небудзь задумы)'20. Закранём яшчэ пытанні пра падачу прыказак у парэміялагічных зборніках і тлумачальных слоўніках. Напачатку ўжо гаварылася, што беларускія прыказкі запісваліся і выдаваліся шматлікімі збіральнікамі фальклору пачынаючы з 1840 г., калі А. Рыпінскі апублікаваў 50 прыказак у кнізе «Беларусь», выдадзенай у Парыжы. У ХІХ ст. апублікавалі зборнікі прыказак ці падборкі ў зборніках Я. Чачот, Я. Тышкевіч, В. Дыбоўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн, І. Насовіч, Е. Ляцкі, М. Нікіфароўскі і інш. Запісы прыказак і іх публікацыя працягваліся і ў далейшым, працягваюцца і ў наш час (працы М. Федароўскага, Ф. Янкоўскага, Т. Сцяшковіч, Я. Рапановіча і інш.). На аснове ўсіх папярэдніх выданняў быў створаны навуковы сістэматызаваны звод «Прыказкі і прымаўкі» ў дзвюх кнігах (Мінск, 1976). У ім больш за 12 тысяч прыказак, згрупаваных у раздзелы «па асноўных сферах жыцця і быту народа». Але ў гэтых раздзелах вельмі многа прыказак, звязаных з назвай раздзела толькі этымалагічна або выпадкова, праз знешнія прыметы. Так, у раздзеле «Сельская гаспадарка» ёсць мноства прыказак, якія замацаваліся ў маўленні толькі ў пераносным значэнні і да сельскай гаспадаркі ніякіх адносін не маюць, напрыклад: І баран бы касіў, каб хто касу насіў; Цераз сілу і конь не цягне; На лечаным кані далёка не заедзеш; Кабыла здыхае, а траву хапае. Або ў раздзеле «Прырода, яе стыхіі і з'явы»: З вялікага грому малы дождж бывае; у раздзеле «Харчаванне»: На бязрыб'і і рак рыба. Пададзеная ў раздзеле «Жывёльны свет» прыказка Ваўка ногі кормяць дастасоўваецца не да ваўка, а толькі да людзей і абазначае 'каб пракарміцца, трэба шукаць харчы, турбавацца, а не сядзець на адным месцы', таму ў складзе прыказкі яе кампаненты воўк і ногі страцілі свой першапачатковы сэнс, тут ужо зусім іншы воўк і не тыя ногі, як не тыя ў прыведзеных вышэй прыказках баран, конь, кабыла, гром, дождж, рак, рыба і г.д. Чытач звяртаецца да зборніка прыказак не для таго, каб чытаць іх агулам, адну за другой, а найчасцей, каб выбраць з некалькіх адну, самую неабходную, ці каб пераканацца, у якой традыцый20 Гл. пра гэта больш падрабязна: Яколцевич М. А. О многозначности пословиц // Переходные явления в области лексики и фразеологии русского и других славянских языков. – Великий Новгород, 2001. С
22 👁