Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ най форме яна замацавалася ў мове. Таму прынцып размяшчэння прыказак у зборніку павінен быць абумоўлены інтарэсамі чытача, зручнасцю ў карыстанні зборнікам і параўнальнай лёгкасцю знаходжання ў ім патрэбнай прыказкі. У адных зборніках, гэтак жа як і ў згаданым акадэмічным зводзе, прыказкі аб'ядноўваюцца ў вялікія тэматычныя групы тыпу «Маральныя павучанні», «Вонкавы выгляд і сутнасць», «Відавочная ісціна», у другіх падаюцца па «галоўных», «апорных» словах, у трэціх – у алфавітным парадку. Здавалася б, размяшчэнне прыказак у алфавітным парадку – найлепшы прынцып, які палягчае пошукі той ці іншай прыказкі. Але гэта не так. Прыказкі – шматкампанентныя моўныя адзінкі, многія з іх дапускаюць свабодную перастаноўку сваіх кампанентаў (Адна бяда не ходзіць – Бяда адна не ходзіць), ужываюцца ў некалькіх варыянтах (Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш – Не пераскочыўшы, не кажы гоп; Груган гругану вока не выдзеўбе – Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе; Старцу міля не круг – Для старца міля не круг), могуць мець факультатыўныя словы (Адна лыжка дзёгцю псуе бочку мёду). Усё гэта абцяжарвае знаходжанне шматлікіх прыказак у зборніку, калі яны даюцца ў алфавітным парадку. Размяшчэнне прыказак у такіх зборніках патрабуе інакшага падыходу, пра што будзе сказана ў раздзеле «Пра структуру Слоўніка». Яшчэ ў ХІХ ст. прыказкі сталі ўключацца ў тлумачальныя слоўнікі ў якасці ілюстрацый да значэння слоў. Гэта шырока выкарыстоўвае І. І. Насовіч у сваім «Слоўніку беларускай мовы» (СПб., 1870). Аднак такая практыка далёка не заўсёды апраўданая. Справа ў тым, што вялікая колькасць прыказак ужываецца толькі ў пераносным, алегарычным сэнсе. У такіх прыказках кампаненты страцілі сваё лексічнае значэнне, дэнататыўную накіраванасць, падпалі пад дэсемантызацыю. Напрыклад, у прыказцы Перамелецца – мука будзе зусім не пра муку ідзе гаворка; сэнс выказвання – 'усё дрэннае, непрыемнае з часам пройдзе, забудзецца'. Таму няма падставы ілюстраваць гэтай прыказкай значэнні слоў перамалоцца, мука, быць. Адзначым, дарэчы, што і У. І. Даль у сваім «Тлумачальным слоўніку жывой велікарускай мовы» выкарыстоўвае тысячы прыказак як ілюстрацыйны матэрыял да загаловачных слоў. Так, ілюстрацыяй да слова каса ў яго прамым значэнні 'ручная сельскагаспадарчая прылада для зразання травы, збожжа і пад.' выступае прыказка Найшла каса на камень. У падручніку па рускай мове для студэнтаў-філолагаў адносна такіх
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядноўваюцца
20 👁
 ◀  / 696  ▶