Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ ілюстрацый робіцца слушная крытычная заўвага: «У складзе прыказак тыпу Найшла каса на камень словы дэактуалізаваліся ў семантычных адносінах, а таму тут «не тая каса» і «не той камень»21. Падобнае можна назіраць і ў «Слоўніку...» І. І. Насовіча. Так, слова баразна ілюструецца прыказкай Стары конь баразны не сапсуе. Складальнік «Слоўніка...», відаць, добра разумеў, што ў гэтай прыказцы баразна не мае прамой сувязі з загаловачным словам артыкула. Пра гэта сведчыць тое, што ў «Зборніку беларускіх прыказак» (СПб., 1874) І. І. Насовіч так перадаў абагульнены, алегарычны змест названай прыказкі: «Кажуць жартаўліва ў пахвалу старому, які добра распараджаецца». Такім чынам, пры ілюстрацыі прамых значэнняў слова прыказкай алегарычнага характару назіраецца відавочная супярэчнасць. І. І. Насовіч ва ўсіх выпадках алегарычныя народныя выказванні суправаджае паметай посл. (пословица), як бы папярэджваючы, што сувязь паміж прыказкай і загаловачным словам толькі фармальная ці толькі этымалагічная. У некаторых выпадках на аснове кампанента з прыказкі алегарычнага характару І. І. Насовіч выводзіць лексічнае значэнне, нібыта ўласцівае загаловачнаму слову. Так, у слове зязюлька, апрача асноўнага значэння, перададзенага рускім кукушка, складальнік вылучыў яшчэ два, абазначыўшы іх як пераносныя: «2) перан. Любімая жанчына. Начная зязюлька дзённую перакукуе. Прыказка. Гаворыцца пра жонку, якая ў начной размове з мужам змяняе яго намеры і думку. 3) Сам голас зязюлькі. Схавай дзенежку на зязюльку. Павер'е: калі, першы раз вясною пачуўшы голас зязюлі, маеш у кішэні грошы, то на працягу цэлага года будзеш мець іх». Але, безумоўна, і 'любімая жанчына', і 'сам голас зязюлькі' – не пастаянныя значэнні, а штучна вылучаныя з прыказкавага кантэксту. Яны не сталі фактам мовы і не былі ім у часы І. І. Насовіча. Таму іх вылучэнне ў слове зязюлька трэба лічыць памылковым. На жаль, і ў сённяшняй лексікаграфічнай практыцы мае месца тая самая з'ява. Напрыклад, у пяцітомным «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» (1977–1984) выкарыстана каля 400 прыказак у якасці ілюстрацый да слоў ці пэўных іх значэнняў. Так, значэнне слова рак 'прэснаводная жывёліна' падмацоўваецца прыказкай На бязрыб'і і рак рыба, сэнс якой – 'калі няма нічога лепшага, то прыходзіцца абмяжоўвацца тым, што ёсць'. Значэнні слоў 21 Современный русский литературный язык / под ред. П. А. Леканта. – М., 1982. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бязрыбі, зява, павере
14 👁
 ◀  / 696  ▶