Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ цялятка, масла, гарбаты ілюструюцца прыказкамі: Ласкавае цялятка дзве маткі ссе; Кашы маслам не сапсуеш; Гарбатага магіла выправіць. Аднак у прыведзеных прыказках «не той рак», «не тое цялятка», «не тое масла» і «не той гарбаты». Прыкладна тое самае можна бачыць і ў аднатомным «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (1996). Тут, напрыклад, назоўнік кулік тлумачыцца як 'невялікая балотная птушка з доўгімі нагамі' і мае адзіны ілюстрацыйны прыклад (без паказу ў дужках, што перад намі прыказка): Кожны кулік сваё балота хваліць. Але гэты прыклад не выступае дадатковым сродкам семантычнай інфармацыі пра загаловачнае слова і не дае ніякага ўяўлення пра яго нарматыўнае ўжыванне ў маўленні. Больш таго, ён нават дэзынфармуе чытача. Яшчэ некалькі прыкладаў. Значэнне і ўжыванне слоў каса, клін, кошка, рай, язык праілюстравана прыказкамі Найшла каса на камень; Клін клінам выбіваюць; Збродлівай кошцы хвост уцінаюць; Рад бы ў рай, ды грахі не пускаюць; Малако ў каровы на языку. Правільнае і дакладнае ўжыванне ў маўленні гэтых згусткаў народнай мудрасці могуць забяспечыць не ілюстрацыйныя прыклады і не зборнікі прыказак, а парэміяграфічныя даведнікі, тлумачальныя слоўнікі прыказак. І такія слоўнікі ў апошнія дзесяцігоддзі пабачылі свет: «Крынічнае слова» (Мінск, 1987) І. Шкраба і Р. Шкрабы, «Слоўнік беларускіх прыказак» (Мінск, 1996; 2002) І. Я. Лепешава і М. А. Якалцэвіч, «Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў» (Мінск, 1997) С. Ф. Івановай і Я. Я. Іванова. Думаецца, што складанне парэміяграфічных даведнікаў будзе працягвацца, таму хацелася б спыніцца на некаторых хібах у слоўніках такога тыпу. Іх, гэтыя хібы, варта ўлічваць і пры напісанні новых слоўнікаў, і найперш пры карыстанні даведнікамі цяпер, тым больш што, як пісаў А. М. Бабкін, «памылкі і промахі слоўнікаў і даведнікаў укараняюцца і ў далейшым набываюць сілу аўтарытэту»22. 1. Апісанне фразеалагізмаў у слоўніку прыказак. Як ужо гаварылася, фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак па ўсіх параметрах. Аднак яны ўключаліся ва ўсе папярэднія парэміялагічныя зборнікі побач з прыказкамі і ў якасці нібыта прымавак. Больш за 1000 фразеалагізмаў трапіла ў акадэмічныя выданні – у раней 22 Бабкин А. М. Русская фразеология, ее развитие и источники. – Л., 1970. С
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
33 👁
 ◀  / 696  ▶