ÏÐÀÄÌÎÂÀ памянёны двухтомны звод прыказак і прымавак і ў «Выслоўі» (Мінск, 1979). І. і Р. Шкрабы імкнуліся пераадолець гэтую даўнюю традыцыю, але і ў іх «Крынічным слове» знаходзім каля 30 фразеалагізмаў: давай бог ногі, з гразі ды ў князі, з плеч ды ў печ, не верыць сваім вачам, не першы год замужам, пасаліўшы можна есці і інш. Некаторыя з гэтых фразеалагізмаў, апісаных у «Крынічным слове» як прыказкі, перавандравалі ў «Слоўнік...» С. і Я. Івановых. Напрыклад, выраз пасаліўшы можна есці ў абодвух даведніках атрымаў такую семантычную характарыстыку ў форме не словазлучэння, а закончанага выказвання (сказа): у першым – «нешта зроблена не надта добра, але прыстойна...», у другім – «усё здаецца нядрэнным, прывабным, калі знарок не зважаць на недахопы». На самай справе гэта прыметнікавы фразеалагізм, які ўжываецца як азначэнне ці выказнік у адносінах да асобы, канкрэтнага або абстрактнага прадмета і абазначае 'не дрэнны і не добры, сярэдні, пасрэдны', што можна пацвердзіць, скажам, такімі цытатамі-ілюстрацыямі: – Новых п'ес у вас не густа, чым мая вам не да густу? – Калі справа йдзе аб змесце, пасаліўшы можна есці (К. Крапіва); Звычайныя заводскія, фабрычныя дзяўчаты, якіх тузін на фунт сушаных. – Пасаліўшы есці можна, – ацаніў Жорка (В. Казько); Нічога, бяры, пасаліўшы есці можна (Г. Юрчанка); «Добрых і розных» вершаў у «Дні паэзіі» багата, іх больш, чым вершаў-сераднячкоў, пра якія звычайна гавораць «так сабе», «пасаліўшы есці можна» (Н. Гілевіч). У «Слоўніку...» С. і Я. Івановых фразеалагізмы выступаюць як нешта двухаблічнае: апісваюцца ў якасці прыказак з іх грувасткім тлумачэннем і тут жа супастаўляюцца з фразеалагізмамі аднолькавага гучання. Напрыклад, нібыта прыказка Паспееш з козамі на торг семантызуецца як 'заўжды паспееш зрабіць тое, што можна зрабіць у любы час' і параўноўваецца з такім жа дзеяслоўным фразеалагізмам са значэннем 'не спяшайся, няма чаго спяшацца'. 2. Падача індывідуальнай варыяцыі якой-небудзь прыказкі ў творы аднаго аўтара ў якасці агульнапрынятай, агульнамоўнай прыказкі. Так, Р. Барадулін на вобразнай аснове прыказкі Лепш сініца ў руцэ, чым журавель у небе стварае метафарычны кантэкст, у якім ёсць і Бачаннем не зловіш жураўля. Але гэта не прыказка. Тое самае, напрыклад, і ў паэме «Новая зямля» Я. Коласа: Тады толькі пан, калі добра я п'ян. Або ў рамане І. Мележа «Людзі на балоце», дзе Сарока амаль заўсёды гаворыць у рыфму, часам пе
Дадатковыя словы
пес, пян
47 👁