Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÏÐÀÄÌÎÂÀ райначваючы прыказку: Лёгка сказаць, ды далёка дыбаць. Гэтак жа беспадстаўна падаюцца ў якасці загаловачных у слоўнікавых артыкулах і многія іншыя аўтарскія варыяцыі прыказак: І дурань ведае, што ў нядзелю свята (замест І без папа ведаюць, што ў нядзелю свята); Дзе прапала кароўка, там прападай вяроўка (замест Прапала кароўка, прападай і вяроўка); Добрае карэнне, добрае і насенне (замест Якое карэнне, такое і насенне) і г. д. 3. Уключэнне ў загаловак слоўнікавага артыкула і апісанне маўленчых адзінак пэўнага аўтара, абумоўленых кантэкстам. У п'есе К. Крапівы «Канец дружбы» камсамолка Зося ў час хлебанарыхтовак гаворыць пра Лютынскага (ён у акулярах), які спачувальна паставіўся да селяніна: «Чатыры вокі мае, але трасцу бачыць». І гэту рэпліку, дастасаваную да канкрэтнай сітуацыі і да канкрэтнага чалавека ў акулярах, аўтары «Слоўніка...» (услед за аўтарамі «Крынічнага слова») падаюць як прыказку. Ёсць і адпаведнае тлумачэнне гэтай нібыта прыказкі: «Нават і той, хто павінен бачыць больш за іншых, можа не бачыць таго, што відавочна». У якасці прыказак апісваюцца, напрыклад, і такія выкліканыя пэўнай маўленчай сітуацыяй індывідуальныя выказванні, як Не падганяй, бо не вельмі паедзеш (В. Адамчык); Ад жыгучкі трымай далей ручкі (У. Дубоўка). 4. Варыянты адной і той жа прыказкі нярэдка апісваюцца не ў адным слоўнікавым артыкуле, а ў двух. Паколькі многія прыказкі існуюць у некалькіх разнавіднасцях-варыянтах, перавага павінна аддавацца асноўнаму, найбольш ужывальнаму варыянту. Ён вызначаецца колькасцю пацвярджальных ілюстрацыйных прыкладаў-цытат з картатэкі складальніка, а таксама паказчыкамі акадэмічнага зводу прыказак. Іншыя варыянты (лексічныя, марфалагічныя, словаўтваральныя, фанетычныя і акцэнтна-фанетычныя) пры наяўнасці ў картатэцы адпаведнага ілюстрацыйнага матэрыялу павінны знаходзіць адлюстраванне ў загаловачнай прыказцы. Што да сінтаксічных, а часам і некаторых іншых варыянтаў, то з-за немагчымасці падаць іх у загалоўку яны прыводзяцца ўнутры слоўнікавага артыкула пасля апісальнай і ілюстрацыйнай частак, звязаных з загаловачнай прыказкай. 5. Недакладная семантызацыя прыказак. Асабліва часта гэта назіраецца ў «Слоўніку...» С. і Я. Івановых. Аўтары паставілі перад сабой непасільную і непатрэбную мэту: даць кожнай прыказцы семантычную і сітуацыйную характарыстыку. А між тым многія прыказкі не маюць пераноснага сэнсу і таму не
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

песе
26 👁
 ◀  / 696  ▶