ÏÐÀÄÌÎÂÀ патрабуюць тлумачэння. Канюшына – каню сіла дастасоўваецца толькі да канюшыны, што і пацвярджаецца адпаведнай цытатай з твора М. Лужаніна. Аднак у «Слоўніку...» чытаем шасцірадковае «філасафічнае» тлумачэнне: «Кожнаму патрэбныя пэўныя ўмовы для самавыяўлення ўласцівых яму якасцей. Гаворыцца, калі хто-н. атрымлівае ўволю або, наадварот, недаатрымлівае тое, што...» І гэтак далей. Не мае патрэбы ў тлумачэнні, напрыклад, і прыказка Муж і жонка – найлепшая сполка, але атрымлівае яго (аж 8 радкоў). У прыказцы Багатаму чорт дзяцей калыша першы кампанент захоўвае сваё літаральнае значэнне. Яе сэнс – 'багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім шанцуе'. А С. і Я. Івановы, даючы волю фантазіі і ўводзячы чытача ў зман, семантызуюць прыказку так: «Звычайна ўдача спадарожнічае таму, хто і без таго не пакрыўджаны лёсам, а ўсе бядоты навальваюцца на таго, каму і так несалодка жывецца...» Пры семантызацыі прыказак алегарычнага характару тлумачэнне найчасцей ажыццяўляецца паводле прынцыпу «падобнае падобным». Яно не павінна ўтрымліваць семантычных элементаў, якіх няма ў сэнсавай структуры самой прыказкі. Семантызуючы змест прыказкі Не да пацераў, калі хата гарыць, варта і ў тлумачэнні захоўваць сінтаксічную схему прыказкі: 'не час каму-н. займацца чымсьці высокім, аддаленым, калі самому крута прыходзіцца'. Параўн., як тлумачаць гэту прыказку С. і Я. Івановы, ускладняючы яе змест тым, чаго ў ёй няма: 'калі неабходна рашуча змагацца з ударамі лёсу, не трэба наракаць на долю, траціць час на роспач'. Аналагічных прыкладаў адвольнага, шматслоўнага тлумачэння прыказак у «Слоўніку...» мноства. Прыказкі толькі ў рэдкіх выпадках маюць не адно, а два значэнні, прычым першае звычайна прамое, літаральнае, а другое – пераноснае. Складальнікі ж «Слоўніка...» штучна выдзяляюць у шэрагу адназначных прыказак па два значэнні. Прыказка Пазнаюць нашу дачку і ў андарачку заўсёды адрасуецца таму, хто, будучы непрыбраным, няёмка адчувае сябе перад чужым чалавекам. У «Слоўніку...» ж яна двухзначная: 1) добра вядомае лёгка распазнаецца ў любым абліччы; 2) сапраўды выдатнае па сваіх якасцях абавязкова будзе заўважана і адпаведна ацэнена, нягледзячы на яго знешні выгляд. Але прыведзеныя ілюстрацыйныя прыклады не толькі не пацвярджаюць гэтага, а, наадварот, бясспрэчна паказваюць, што прыказка адназначная
31 👁