Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Áдык і Матрона не варона. Паспрабую і я [скокнуць ваўку на спіну і ўпраўляць ім] (З. Бядуля. Сярэбраная табакерка). – Ліцвінка, с. 100: Без ветру лісты на дрэве не шалясцяць. Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата. Без гаспадара няма парадку ў гумне, а без гаспадыні – у хаце. У хаце з таго часу, як раптоўна памерла гаспадыня, асаблівага парадку ніколі не было. Нездарма кажуць: без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата (А. Макоўскі. Бацькава слова). – Федароўскі, с. 105: Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні хата; Прыказкі, кн. 2, с. 64: Без гаспадара гумно плача, а без гаспадыні – хата. Без гаспадара (без мужчыны) і дом сірата. Пра выключную ролю гаспадара ў хаце. Сін.: Калі хата без гаспадыні – вуглы гараць, а без мужыка (гаспадара) – увесь дом; Хата без гаспадара плача. Дык я ж кажу, Зоечка, усё ў вас ёсць, як паглядзіш навакол, і самі не благія, толькі гаспадара не хапае. А без гаспадара, кажуць людзі, дом – сірата (А. Пальчэўскі. Малако). У Краюхіных – такое прозвішча мела сям'я мужа – мужчын не было, свёкар таксама на вайну падаўся, а без мужчыны, як вядома, і дом сірата (В. Шабалтыс. Душагуб). – Прыказкі, кн. 2, с. 64: Без хазяіна і дом сірата. Без глыбокага кораня дуба не бывае. Якая-н. важная жыццёвая справа немагчымая без трывалага падмурка. Хочацца спадзявацца, што такое захапленне моднымі сістэмамі пройдзе і мы вернемся да сваіх маральна-этычных асноў і каштоўнасцяў, якія ўваходзяць каранямі ў тысячагадовую культуру нашага народа. Інакш мы проста ператворым сваіх дзяцей у «тутэйшых» спажыўцоў, а не стваральнікаў сваёй дзяржавы. Бо «без глыбокага кораня дуба не бывае», – сцвярджае народная прыказка (Настаўн. газ. 2001, 26 мая). – Янкоўскі, с. 183: Вялікага дуба з малым карэннем не бывае. Без мужчыны і дом сірата. Гл. Без гаспадара (без мужчыны) і дом сірата. Без мукі няма навукі. Дасягнуць пэўных поспехаў у навучанні, у навуцы – далёка не лёгкая справа. Заходні чалавек не зробіць ніводнага сур'ёзнага кроку без кансультацый з адвакатам. Там гэта норма. Але да гэтай нормы там ішлі некалькі соцень гадоў. Нам прапанавана прайсці гэты шлях за лічаныя гады. І мы яго пройдзем. Іншая справа, чаго нам гэта будзе каштаваць? Шмат будзе каштаваць, бо без мукі няма навукі (Звязда. 2001, 26 мая). Альбіна пераканалася, што ўсё сапраўды святое неабходна дбайна пільна
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзнага, сямя
18 👁
 ◀  / 696  ▶