Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Á– Ліцвінка, с. 190: Калі сабака бег за возам, то пабяжыць і за санямі. Беднаму (няшчаснаму) Івану няма нідзе талану. Кажуць пра таго, каму не шанцуе ў жыцці. – І пад кулю шалёную трапілі, у бальніцы столькі пралежалі, і не друкуюць вас нідзе. – Беднаму Івану няма нідзе талану, – паўтарыў Сцяпан Радзівонавіч прымаўку, што чуў яшчэ ў дзяцінстве (Б. Сачанка. Вялікі Лес). Калі б мелі свой кавалачак зямліцы, то трасцу – ніхто не пароў бы, з месца не гнаў бы. А так... Няшчаснаму Івану няма нідзе талану! (С. Александровіч. На шырокі прастор). – Прыказкі, кн. 2, с. 420: Нашаму Івану няма талану; Нашаму беднаму Івану нідзе няма талану. Беднасць не загана. Функц. не зам. Здзівіла, што навуковы супрацоўнік жыве так бедна. Але, як кажуць, беднасць не загана (І. Шамякін. Выкармак). Я разумею ваша маўчанне, Павел Міканоравіч: вы не маеце сродкаў. Але беднасць – не загана. Так спрадвеку лічылі... (М. Віж. Лабірынт). – РБС, т. 2, с. 150: Беднасць не загана. Бедная тая дамова, дзе вала бадзе карова. Гл. Кепская (бедная) тая дамова, дзе вала бадзе карова. Без Бога ні да парога. Кажуць, калі трэба сцвердзіць, што без Бога як вярхоўнай істоты і кроку не ступіш, што ўсё падуладна Богу. – Здорава ты засвоіў евангельскую навуку, – пажартаваў Лабановіч. – Без Бога ні да парога (Я. Колас. На ростанях). – Што ж было б, дзедка, каб ніхто не мяшаўся. Хто б нас абстояў тады? – Бог... На Бога спадзявацца трэба. Без Бога ні да парога (Р. Мурашка. Сын). Гэта ж цяпер пакруціліся маладыя, кажуць: «Бога няма і папа не трэба», а без Бога ні да парога (С. Грахоўскі. Рудабельская рэспубліка). – Прадалі бульбу – будзем мець гэтыя самыя... – умоўна папляваў ён на пальцы, складзеныя ў шчопцю. – Скормім свінням – памінай, як тую бульбу звалі... І чым больш скормім, тым большыя страты. А ў гаспадарцы без грошай, як без Бога – ні да парога. Самі ведаеце (У. Дуброўскі. Красна хата не толькі пірагамі). – Насовіч, с. 5: Без Бога ні да парога; Федароўскі, с. 33: Без бога ні да парога; Прыказкі, кн. 2, с. 149: Без Бога ні да парога. Без ветру і дуб не шуміць. На ўсё ёсць свае падставы. Пра прычынна-выніковыя сувязі паміж пэўнымі з'явамі. Дзіда-дзед з захапленнем назіраў за ваўком і авечкай. Што гэта? Мір на зямлі? Ці ж так? Што ж... без ветру і дуб не шуміць. Калі Зміцер хіцер
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявамі
18 👁
 ◀  / 696  ▶