ÁЁсць на ваўку кажух, ды прышыты; Смачны жабе арэх, ды зубоў бог не даў. Канае на звалках вялікіх і малых гарадоў выкінутае туды бязлітаснай маладой рукой напаўдэбільнага тэлепузікавага нашчадка [дабро]. А гэтыя трое, іх інтэлігентныя бацькі, не прамінаюць нічога. Толькі над патрэбнымі, але грувасткімі і цяжкімі рэчамі больш сумуюць: бачыць вока, ды зуб няйме (В.Казько. Час збіраць косці). [Тамара:] Гэта ж Аўлас ведаеце, чаго хацеў? Хацеў, каб Ліза яго папрасіла... [Ліза:] Няма чаго вам зубаскаліць! [Леанід:] Мы пра цябе нічога не гаворым. Гэта ж у Аўласа – вока бачыць, ды зуб няйме (А.Макаёнак. Выйгрыш). * – Чаму ты марудзіш, чужаземец? – незадаволена спытаўся Уладар. – Ці адмаўляешся лячыць нашу крывінку?.. – Бачыць вока ды на зуб далёка, – прамовіла Уладарка. – Не будзе Ружа тваёй жонкай. Скруціш сваю галаву ўдалую (У. Ягоўдзік. Янка і Ружа). – Прыказкі, кн. 1, с. 471: Вока бачыць, а зуб няйме. Баязліваму і корч мядзведзь. Баязлівы ўсяго баіцца, нават таго, што не можа быць небяспечным. Кажуць іранічна пра залішне асцярожнага чалавека. Сін.: Баязліўцу і заяц – воўк. – А не нарвёмся [на вартавых]? За дротам ужо не пашкадуюць. Капец на месц[ы]... – Баязліваму і корч мядзведзь (В. Адамчык. Год нулявы). – Прыказкі, кн. 2, с. 296: Баязліваму і корч мядзведзь. Баязліўцу і заяц – воўк. Баязлівы ўсяго баіцца, нават таго, што не можа быць небяспечным. Кажуць іранічна пра залішне асцярожнага чалавека. Сін.: Баязліваму і корч мядзведзь. Каб у нас гадзюка? Не. Баязліўцу і заяц – воўк. У нас тут і даўней былі вужы, а гадзюкі? Яе ніколі тут не было (Ф. Янкоўскі. З нялёгкіх дарог). Бегаў Яначка ля плота – якая плата, такая і работа. Пра залежнасць старання і якасці работы ад заробку за яе, ад матэрыяльнай зацікаўленасці. Не сакрэт, работа ў калгасе ішла праз пень калоду: усё там казённае, не сваё, за работу плацілі пустымі працаднямі. Адсюль і адносіны да яе. Акурат, як у той прыказцы: бегаў Яначка ля плота – якая плата, такая і работа (К. Цвірка. Далёкія воблакі). Бег сабака за возам, мусіць бегчы і за санямі. Гл. Бег сабака за калёсамі (возам), мусіць бегчы і за санямі. Бег сабака за калёсамі (возам), мусіць бегчы і за санямі. Аднойчы прыслужыўшы каму-н., будзеш і далей прыслужваць. Юльяну крыўдна: увесь час ён на повадзе ў Лукоткі. Зноў трэба згаджацца. Як адмовіцца? Бег сабака за калёсамі, мусіць бегчы і за санямі (М. Воранаў. Пакаянная галава
20 👁