Áнеўскім рэжымам А. Салжаніцын. Прайшлі гады, пісьменнік вярнуўся на радзіму, дзе жыве і цяпер. А савецкі рэжым сышоў у мінулае, «дуб» спарахнеў і паваліўся (С. Буткевіч. Баданне з дубам). [Нік:] Калі жарты былі плоскімі, білі пугай, секлі розгамі. Занадта вострым – секлі галаву... А хавалі – за агароджай могілкаў... [Лета:] Сумны лёс. [Нік:] Выпрабаваў на сваёй скуры... Як сказаў класік – бадалася цяля з дубам... (А. Дзялендзік. Лета). – Паўкалька з рускай мовы. Паходзіць ад назвы нарысаў А. Салжаніцына «Бодался телёнок с дубом» (1970-я гады). Бадлівай карове бог рог не дае. Той, хто хацеў бы зрабіць каму-н. штосьці дрэннае, не мае магчымасці ажыццявіць сваё жаданне. Сін.: Ведаў бог, каму не даў рог. [Пякарская:] А вы хто такі? Чаму ў вайсковым? Без шапкі? Не зашпіліўшыся? Будзь я камандзірам, трое сутак гаўптвахты. [Байкач:] Кажуць: «Бадлівай карове бог рог не дае» (І. Гурскі. Патрыёты). – А я ўсё не супакойваюся, усё мне хочацца за сабою ў магілу хоць каго-небудзь з маіх крыўдзіцеляў пацягнуць. – Бадлівай карове бог не дае рог... (М. Стрыжоў. Могілкі... ноч месяцовая). – Ты ва ўсім вінаваты. Спалохаўся, як зайчык, не паехаў з Раманам. Каб я была хлопцам, толькі б мяне тут і бачылі. – Не балабонь пустое. Бадлівай карове бог рогаў не дае (Л. Дайнека. След ваўкалака). – Прыказкі, кн. 2, с. 263: Бойкай (бушлівай) карове бог рог не дае. Бацькоў не выбіраюць. Кажуць з незадавальненнем, калі хто-н. выказвае штосьці негатыўнае пра чыіхсьці бацькоў. – Вось што значыць не аднаго бацькі... не родныя і не чужыя... – Казала ўжо... Бацькоў не выбіраюць (М. Воранаў. Карона). [Тарасевіч:] Дзеці мае... Я не магу больш вам гаварыць. Я ўсё сказаў. Нават лішняга наплёў. Бацькоў не выбіраюць... (Л. Левановіч. Пасля разводу). – Вялікі ты стаў, Алёша. Прывыклі мы да цябе... Бацьку ўспамінаеш? – Успамінаю... – Правільна. Бацькоў не выбіраюць. Бацька ёсць бацька. На ўсё жыццё... (А. Варановіч. Сын). – Ліцвінка, с. 85: Ніхто сабе бацьку і маці не выбірае. Бачна (відаць) па вочках, што ходзіць па ночках. Па ўчынках, справах, паводзінах відаць, што за чалавек. – Чым жа ты давядзеш, што Алена вінавата? – Нечага і даводзіць. Я і так ведаю, што яна. Бачна па вочках, што ходзіць па ночках... – Як ты можаш гаварыць так!.. Сама пачала спрэчку, а цяпер яшчэ сарамаціш чалавека... (І. Мележ. Гарачы жнівень). Я ўжо тыдзень-другі прыкмячаю: надта ўбірацца ты пачала... Праўда, то вясёлая, лётаеш, як на крылах, то задуменная ці сумная. Гэта – не проста так у маладой
24 👁