Áны). – Адзін Цубер-Крумкач адбухаў новую [хату]. Паспе-еў! Але ж багатаму і чорт дзяцей калыша. – Дзед стрымаў сябе, каб не разагнацца і не сказаць чаго больш (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Пасее бедны мужык пшаніцу, ледзь на насенне збярэ. Пасее багаты – поўныя засекі насыпле. I, здаецца ж, загоны побач, а няма шчасця бедняку. Праўду людзі кажуць: багатаму чорт дзяцей калыша (В. Шырко. Дзед Манюкін не салжэ). – Насовіч, с. 6: Багатаму чорт дзяцей калышыць; Федароўскі, с. 19: Багатаму чорт дзеці калыша, а беднаму з калыскі выкідае; Прыказкі, кн. 1, с. 422: Багатаму чорт дзеці калыша. Багатаму шкада (шкода) карабля, а беднаму – кашаля. Кожнаму шкада свайго набытку. Гаворыцца звычайна са спагадай у дачыненні да беднага, калі ў яго прападае што-н. – Як.. яно будзе [пасля абагульвання гаспадарак]?.. Добра, як у каго няма нічога! – Аге! – запярэчыла нявестцы Васілёва матка. – Не шкода хіба! Багатаму шкода карабля, а беднаму – кашаля (І. Мележ. Подых навальніцы). – Насовіч, с. 6: Багатаму жаль карабля, а беднаму кашаля; Раманаў, с. 291: Багатаму не столькі жалка карабля, сколькі беднаму жалка хатуля. Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Ужываецца, часцей жартаўліва, як станоўчая ацэнка жыццёвасці небагатага чалавека. [Дзядзька:] Не бойцеся беднасці, бо бедны любіць чалавека, а багаты – багацце. Нічога, што багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Па гэтым людзі жылі і жыць будуць (У. Дамашэвіч. Дзявочая клятва). Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца. Хапіла на булку хлеба і каструлю журавінавага кісялю. Акружылі яе з лыжкамі і рагочам. Як мама мая гаварыла: «Няхай багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца» (Я. Брыль. Жменя сонечных промняў). – Насовіч, с. 106: Няхай багач дзівіцца, чым худак жывіцца; Ляцкі, с. 3: Багатыр дзівіцца, чым худак жывіцца. – Не дзівіся, багачу, я й за цябе заплачу; Прыказкі, кн. 1, с. 414: Багаты дзівіцца, чым бедны жывіцца, а бедны смяецца, дзе ў багатага дзяецца. Бадалася цялё (цяля) з дубам. Пра далёка не раўнасільную, але не бескарысную і не безвыніковую барацьбу адважных адзіночак. «Як цялё бадалася з дубам» – назва артыкула А. Вярцінскага, дзе расказваецца, на аснове архіўных матэрыялаў, пра «ліст 53-х» у абарону В. Быкава і прыводзяцца іншыя матэрыялы пра «культуру і ўладу, творчую інтэлігенцыю і палітыку». «Бадалася цялё з дубам» – так у свой час называў сваё змаганне з таталітарным брэж
36 👁