ÁБаба з калёс – калёсам лягчэй. Гл. Баба з воза – кабыле лягчэй. Баба і чорта звядзе. Пра дрэнны характар жанчыны. І характарам жанчына нібыта розніцца ад мужчыны ў дрэнны бок, што і бывае прычынаю сварак і неладоў: баба і чорта звядзе (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). – Прыказкі, кн. 2, с. 77: Баба і чорта звядзе. Баба трымае тры вуглы гаспадаркі, а мужык – адзін вугал. Гл. Жонка (баба) у хаце тры вуглы трымае, а мужчына (мужык) адзін. Баба ў хаце тры вуглы трымае, а мужчына адзін. Гл. Жонка (баба) у хаце тры вуглы трымае, а мужчына (мужык) адзін. Бабіна (бабе, у бабы) дарога – ад печы да парога. Пра абмежаванасць жанчыны хатнімі абавязкамі, справамі. [Халімон:] У цілівізары паказваць будуць яго [парсюка] і – мяне! [Марфа:] Ого! Цябе? А Куліну што? Забракавалі?! [Халімон:] Куды ёй? Яе дарога – ад печы да парога! (У. Сауліч. Халімон камандуе парадам). У бабы адна дарога – ад печы да парога (Эпіграф да раздзела «Жанчына» з кнігі Б. Сачанкі «Вечны кругазварот»). Маці магла толькі распісацца. Тады лічылася: «Бабе дарога – ад печы да парога» (С. Лобач. Пажывём для людзей). А хіба ж я, жанчына, не спраўляюся са сваім, як ты кажаш, заняткам? Ці, па-твойму, па-дамастроеўску, бабе дарога – ад печы да парога? (Г. Далідовіч. Гэлька). * Бабская дарога ад печы да кухоннага камбайна (Л. Дайнека. Парадаксізмы). – Ляцкі, с. 3: Бабіна дарога ад печы да парога; Прыказкі, кн. 2, с. 74: Бабіна (бабе) дарога – ад печы да парога; Сцяшковіч, с. 580: Бабе была дарога ад печы да парога. Багатаму і чорт у кашу дбае. Багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім шанцуе. Сін.: Багатаму чорт дзяцей калыша; У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца. І як назло ўсяму сялу – не сам робіць Дарош на зямлі, а расце на ёй лепш, чымся ў людзей. І заўжды, калі гутарка дзе ўсчнецца пра Дароша, дык і гавораць, уздыхаючы: – Багатаму і чорт у кашу дбае (Р. Мурашка. Сын). – Прыказкі, кн. 1, с. 422: Багатаму і чорт у кашу маслам кідае. Багатаму чорт дзяцей калыша. Багатаму ўсё ўдаецца, ва ўсім шанцуе. Сін.: Багатаму і чорт у кашу дбае; У каго дабро вядзецца, у таго і певень нясецца. [Пацук:] Прыказка нездарма кажа, багатаму чорт дзяцей калыша. Гаспадарка дыхт, воўк яго еш. Багаты гаспадар усяго мае: і зямлю, і скаціну, і дачушку-сакатушку. Вось каб бог дапамог ажаніцца з ёй (У. Галубок. Плытаго
25 👁