Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Áгорш за няволю. Не столькі ў тыя грыбы, колькі на прыроду пацягнула (К. Камейша. Паміж кубкам і вуснамі). – Насовіч, с. 123: Ахота хужы няволі; Прыказкі, кн. 1, с. 170: Ахота горы няволі; БРС, т. 1, с. 158: Ахвота горш за няволю. Ашуканствам можна свет прайсці, але назад не вернешся. Гл. Маной (няпраўдай, хітрасцю, круцельствам) свет пройдзеш, а назад не вернешся. Á Баба з воза – каню (кабыле) лягчэй. Калі хто-н. пакіне кагон. ці адмовіцца ад чаго-н., то ад гэтага будзе толькі лепей. Каты пасунуліся з хаты, прыгрукнуўшы за сабою дзвярмі, аж у лямпе падскочыў жоўты язычок агню. – Баба з воза – каню лягчэй, – сказаў Корсак, калі ў сенях аб кручок дзынкнула клямка (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). І сапраўды, яны, земцы, спешна выйшлі з залы. – Баба з воза – каню лягчэй, – усміхнуўся Аўторак, і яго словы пакрыліся воплескамі (Г. Далідовіч. Свой дом). [Марыя Тарасаўна:] Хай бярэ. Навошта мне тая ўлада? Баба з воза – каню лягчэй. З настаўнікамі нам тут будзе весялей (Я. Ермаловіч. Сіняя птушка). Дырэктар забраў з воза свой лёгенькі, з увагнутым бокам, чамаданчык і заспяшаўся да машыны. – Што ж, баба з воза – кабыле лягчэй!.. – весела прамовіў Жывіца (І. Мележ. Мінскі напрамак). Баба з калёс – калёсам (каню) лягчэй. – Вы, Цімафей Міронавіч, пэўна, таксама ў калгас пераступіце? – А чаму ж не?.. Ці ж мне век... мардавацца на гаспадарцы. Баба з калёс – калёсам лягчэй... (М. Зарэцкі. Вязьмо). – Збег, як самы апошні здраднік, – пагардліва сказаў Пятрусь. – Ён заўсёды віхляў, быў добры і вашым і нашым. Баба з калёс, каню лягчэй... (І. Навуменка. Мой сябар Пятрусь). Возьмем і аб'явім байкот. Не пойдзем у тваю сталоўку... – Ну што ж, баба з калёс, каню лягчэй. Толькі вы загадзя скажыце, каб я адмяніў заказ. А то прадуктаў шкада, яны дарагія (І. Шамякін. Губернатар). * [Каляда:] Месяц гавару Журу, каб адрамантаваў дах у інтэрнаце мантажнікаў, – як гарох аб сцяну! Абяцае, а не робіць! [Кісялёў:] Такіх работнічкаў з воза – кабыле лягчэй... (П. Васілеўскі. Любоў, Надзея, Вера). – Насовіч, с. 3; Баба з калёс, калёсам легчы; Ляцкі, с. 3: Баба з калёс – калёсам лягчэй (калёсы як чорт панёс); Прыказкі, кн. 1, с. 283: Баба з воза – возу лягчэй
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абявім
30 👁
 ◀  / 696  ▶