Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àца на паўгубы: любіць аржаная каша сама сябе хваліць... (Я. Сіпакоў. З чаго мы смяёмся). – Насовіч, с. 3: Аржаная каша сама сябе хваліць; Раманаў, с. 228: Усякая каша сама сябе хваліць; Прыказкі, кн. 2, с. 338: Аржаная (грэцкая) каша сама сябе хваліць. Арлу з савой не па дарозе. Пра адсутнасць адзіных поглядаў, імкненняў і пад. у каго-н. з кім-н. Сін.: Воўк казе не таварыш; Гусь свінні не таварыш; Пешы коннаму не таварыш (у 2 знач.). – Чуеш, Зорах? Больш з табой ніякіх спраў мець не хачу. Арлу з савой – не па дарозе. А калі толькі ўздумаеш размяняць на залатыя імперыялы маю галаву, дык во, глянь... – Ціхан выцягнуў з халявы востры нож і бліснуў ім перад тварам Зораха (З. Бядуля. Разбойнік Ціхан). – Янкоўскі, с. 64: Арлу з савою не па дарозе. Атаўка – сену прыбаўка, ды не мог скасіць яе Саўка. Кажуць з насмешкай, калі хто-н. не паспеў ці не захацеў скасіць атаву. Калі адрасла атава, дык і яе не змаглі скасіць... – Атаўка – сену прыбаўка, ды не мог скасіць яе Саўка, – дакорліва ківалі галовамі дзяды, калі бачылі, як трактары цягнулі валакушы з саломай ад фермера (М. Даніленка. Атаўка – сену прыбаўка). Скасіў, высушыў [сена], адвёз дадому. І на атаву, вядома, спадзяваўся: атаўка – сену прыбаўка (В. Шырко. Анатоль Мацвеевіч). – Насовіч, с. 3: Атаўка – сену прыбаўка, ды не ўмеў скасіць Саўка; Прыказкі, кн. 1, с. 134: Атаўка – прыбаўка, ды не ўмеў скасіць Саўка. Аўчына вырабу не варта. Гл. Не варта шкурка вырабу. Ахвота горш за няволю. Тое, што чалавеку па душы, ён робіць ахвотна. Кажуць, калі бяруцца за што-н. складанае, цяжкае не па абавязку, а дабравольна і ахвотна. – Летам яшчэ не бяда, а вось калі б такое [дождж] восенню... – Бывае і восенню. Нездарма ж кажуць, што ахвота горш за няволю. І перамерзнеш, і перамокнеш [на рыбалцы], а прыемна! (М. Ваданосаў. Надзеі і здзяйсненні). – Усё з Радзюкамі ваюеце?.. – Што зробіш, ахвота горш за няволю. Я такі – калі пачаў што-небудзь, не супакоюся, не адступлюся ўжо, пакуль да канца не давяду (Б. Сачанка. Родны кут). Я рабіў даклад. Першы раз у жыцці. Але ж – па ўласнай ахвоце. А ахвота, кажуць, горш за няволю. Узяў на плечы – нясі, не данясеш – сорам будзе. Што называецца, улез у нерат ... (В. Якавенка. Другой зямлі не будзе). Я дакараў сябе: «Навошта было перціся ў тыя грыбы? Мала табе сваіх, пушчанскіх?» Але ахвота, кажуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
22 👁
 ◀  / 696  ▶