Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àпрыходзіць падчас яды. Вось і цягалі паціху мужыкі тыя дыяменты (В. Шырко. Справа пра чорныя брыльянты). – Паўкалька з французскай мовы: L'appetit vient en mangeant. Аўтар афарызма – епіскап Жэром дэ Анжэ, які ўпершыню ўжыў яго ў творы «Аб прычынах» (1515). Папулярызацыі выразу і набыццю ім крылатасці садзейнічала тое, што ён скарыстаны, са спасылкай на яго аўтара, у рамане Ф. Рабле «Гарганцюа і Пантагруэль» (1534), хоць і ўжыты там з прамым значэннем – у раздзеле «Гутарка пад чаркай». – БРС, т. 1, с. 132: Апетыт прыходзіць у час яды; Рапановіч, с. 242: Апетыт прыходзіць у час яды. Апёкшыся малаком, ваду студзяць. Гл. Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш. Апёкшыся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш. Гл. Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш. Апёкшыся на малацэ, і на ваду дзьмеш (дзьмухаеш). Той, хто ўжо аднойчы сутыкнуўся з непрыемнасцямі, няўдачай, робіцца празмерна асцярожным. Сін.: Напужаў мех, дык і торба страшна; Пужаная варона і куста баіцца. Літавар, ужо не верачы свайму ўспуджанаму, наравістаму каню, скіраваў у канаву, паехаў цаліком збоку шашы. – Апёкшыся на малацэ, ужо і на ваду дзьмеш, – засмяяўся Міця (В. Адамчык. Чужая бацькаўшчына). – Памалу! Нашто вы гоніце машыну! – Баішся? Хе-хе! – засмяяўся Коля... – Мы паўзём, як чарапаха. Але, як гаворыцца, апёкшыся на малацэ, на ваду дзьмухаеш (І. Грамовіч. Рына-Марына). Хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае. [Ян:] Выбіўшы з галавы думкі аб загранічных красунях, у сваім краі пастараюся знайсці сабе таварышку жыцця; а з гэтага часу не так лёгка дамся запутацца ў іхнія сеткі. [Навум:] Эге! Знаеш прыказку: хто апарыцца на малацэ, той і на ваду дзьмухае (В. Дунін-Марцінкевіч. Сялянка). Апёкся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш. [Несцерка:] Вядома, у страху вочы вялікія. Апёкся на малацэ, дык і на халодную ваду дзьмуць будзеш (В. Вольскі. Несцерка). Апёкшыся малаком, ваду студзяць. Цяпер мы без патрэбы разглядаем свае авіяцыйныя білеты, хоць яны ўжо і зарэгістраваны. Праўду кажуць: «Апёкшыся малаком, ваду студзяць». Так і мы (С. Грахоўскі. Дзе ўзыходзіць сонца). – Насовіч, с. 117: Абпарыўшысь на малацэ, і на ваду студзіш; Федароўскі, с. 9: Апарыўшыся на малацэ, то й на ваду падмухаеш; Прыказкі, кн. 2, с. 298: Апёкшыся на малацэ, і на халаднік студзіць будзеш; Хто на малацэ апарыўся, той на халодную ваду дмухае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

lappetit
28 👁
 ◀  / 696  ▶