Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àрабіў, а я на старога аб'езджанага каня... – Ты хітранькі, не рызыкаваў. А ў мяне – альбо дожджык, альбо снег, альбо будзе, альбо не... (В. Шырко. Сцяжына да людзей). – Што Кучаронак пра пачатак драмы не хлусіў, я не сумняваўся. Але ў ёй быў і канец. Чаму абавязкова твой фермер павінен мець да яго дачыненне? – Версія, Аркадзь Міхайлавіч, версія! У яго былі падставы, каб Рамейка не даў ходу пісьму. – Або дожджык, або снег, або будзе, або не! (У. Шыцік. Па жураўля ў небе). – Выслоўі, с. 29: Або дожджык, або снег, або будзе, або не. Альбо пан альбо прапаў. Гл. Пан ці прапаў. Андрэй за ўсіх мудрэй. Часцей ужываецца як насмешка над самахвалам. Патрэбны іншыя ўмовы... Што ж мы бачым замест гэтага? А тое, што бачым: адзін Андрэй за ўсіх мудрэй. Адзін усіх вучыць, як што рабіць: як расціць хлеб, як будаваць дом.. і г. д. (Н. Гілевіч. Жыццёвы выбар). – Паходзіць ад назвы беларускай чарадзейнай казкі, у якой гаворыцца, як дапытлівы хлопец Андрэй, дзякуючы чарадзейнай сіле, стаў мудрэйшым за ўсіх і даваў людзям парады. – Насовіч, с. 2: Андрэй усіх мудрэй; Прыказкі, кн. 2, с. 234: Андрэй усіх мудрэй. Апетыт прыходзіць у час (у часе) яды. 1. Матруна кажа повару, каб ён усё ж такі пакаштаваў перасоленую ім страву. – У мяне ў такі час апетыту не бывае. – Нічога. Апетыт прыходзіць у час яды (В. Зуб. Здавацца не трэба). 2. Жаданне, патрэбнасць, цікавасць да чаго-н. павялічваюцца па меры таго, як пазнаеш што-н., захапляешся тым, што пачаў рабіць. Відаць, і ў гэтага неспакойнага фюрэра перамогі народзяць і новыя прэтэнзіі, бо апетыт, як кажуць, прыходзіць у час яды (М. Лынькоў. Векапомныя дні). [Гаворка:] Цяпер яна лічыць, што ёй мала плацяць. Апетыт прыходзіць у час яды. Асабліва ў такіх, як яна (І. Шамякін. Выгнанне блудніцы). Апетыт прыходзіць у часе яды... А чаму б гэта мне яшчэ не набраць крамы на плацце ці, можа, і на два?.. (А. Васілевіч. Пачакай, затрымайся...). Апетыт прыходзіць у часе яды. Гітлер не задаволіцца тым, што ён захапіў ужо, ён павядзе сваіх галаварэзаў на нас, на Савецкі Саюз (Б. Сачанка. Вялікі Лес). * Ну, проста абнаглеў [гангстэр], на сорам напляваў, хапае ўсё, забыўшы межы. Як кажуць, апетыт прыходзіць з ежай (У. Корбан. Гангстэр і сонца). Злачынцы працавалі алмазнікамі, шліфавалі алмазы. Аклад неблагі, трыста рублёў, ды апетыт, як кажуць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абезджанага
23 👁
 ◀  / 696  ▶