Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀАжаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Жаніцьба – справа сур'ёзная, якая не дапускае паспешнасці і памылак. – Алёнка добрая, сціплая, не беларучка і, я сказаў бы, таленавітая, – гаварыў Сяргей. – Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся, – працягвала Вера Антонаўна (І. Гурскі. Вецер веку). – А ты, я бачу, халасцяк?.. – Выходзіць, што так. – Нічога! У Запалонным дзевак шмат. Ажэнім!.. – Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш і не атрасешся, – сказала яна [маці] (У. Гніламёдаў. Усход). – Ляцкі, с. 2: Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся; Прыказкі, кн. 2, с. 55: Ажаніцца – не ўпасці: не ўстанеш, не атрасешся. Ажэніцца, пераменіцца. Гл. Хто ажэніцца, той пераменіцца. А калі што якое, дык і што тут (там) такое. Няма прычын непакоіцца. Жартоўны адказ на які-н. папрок. [Моцкін:] Калі б я што-небудзь якое, дык я ж ніколі нічога ніякага. А калі што якое, дык што тут такое? Квітанцыі я не выдаваў, распіскі не даваў, на старшынь не націскаў і па радыё таксама не выступаў (А. Макаёнак. Выбачайце, калі ласка). – Пахмяліўся гаспадар з добрымі людзьмі, як той казаў... – Мала што на свеце бывае. А, як той казаў, калі што якое, дык што там такое... (У. Калеснік. Доўг памяці). – А каб у каго другога ўбачыў? – І ўхваляў бы, і не ўхваляў, – з мужыцкай хітрасцю сказаў Кагут. – Я, брат, ніколі і нікому нічога ніякага... – Ну, а калі што якое? – Ну, а калі што якое, дык што тут такое... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім). Лёнік, бач ты, конюх, а носіць капялюш. Любіць, каб на штанах вяліся рубчыкі. А кашулі ўпадабаў светлых колераў. Усё як не ў замасцянскіх мужчын... – У нашай вёсцы, Лявонцій, адна маладзіца заўсёды гаварыла: «Калі што якое, дык і што там такое. Як хто што, дык нішто. А як чуць што, дык ужо і што...» (У. Ліпскі. Куплёнікі). * А калі і было што якое, дык што там такое? Чаго ўжо так трубіць па пасёлку, калі часам і перападзе? Я ж такая, як і ўсе. Я жывая ж яшчэ! (П. Місько. Ядвіня). – Янкоўскі, с. 351: Ды што ж там такое, калі што якое? Альбо (або) дожджык, альбо (або) снег, альбо (або) будзе, альбо (або) не. Невядома, ці збудзецца што-н. задуманае. [Пытляваны:] Прыгожая паперка, што і казаць. [Туміловіч:] Чаму – паперка? [Пытляваны:] А план што ж гэта такое? Пакуль што паперка. Гэта яшчэ – альбо дожджык, альбо снег, альбо будзе, альбо не (К. Крапіва. Пяюць жаваранкі). – Ты на галандскія сарты стаўку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сурёзная
19 👁
 ◀  / 696  ▶