Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
Àя, ты ды Іван. Пара ўжо і нам на той свет збірацца. Чарга падышла. Ад смерці не адкупішся... (М. Капыловіч. Шчаслівая). * Горай за ўсё гэта тое, што перад смерцю мы бездапаможныя і слабыя і не маем спосабу адхіліць яе ад сябе або хоць аддаліць час яе прыходу. Ад яе не адмолішся, ад яе не адкупішся нічым (Я. Колас. На ростанях). – Федароўскі, с. 304: Ад смерці не адкупішся і не адпросішся; Прыказкі, кн. 2, с. 412: Ад смерці не адкупішся; Ад смерці не адмолішся. Адсохні тая рука, што сабе не спрыяе. Кожны спрыяе сабе, дбае пра сябе. Сем'ямі тыя цукровікі полюць, цярэбяць. Няважна, што сілай многіх заганяюць у той падрад і пагрозамі (не даюць сена, каня) і плацяць за работу капейкі. Затое даход гаспадарцы. Адсохні тая рука, што сабе не спрыяе (В. Шырко. Хай людзі бачаць). * [Марфа, гадае:] Зараз усю праўду вылажу. Так... Рука твая бярэ ўсё, што можа ўзяць. [Халімон:] Бадай тая рука адваліцца, што ад сябе грабе (У. Сауліч. Халімон камандуе парадам). – Прыказкі, кн. 1, с. 378: Адсохні тая рука, што сабе не спрыяе; Адсохні тая рука, што сабе дабра не зычыць. Ад старасці ды ад смерці няма лекаў на свеце. Ад старасці ды ад смерці няма лекаў на свеце (Эпіграф да раздзела з кнігі Б. Сачанкі «Вечны кругазварот»). – Янкоўскі, с. 142: Ад старасці ды ад смерці няма лекаў на свеце. Ад сумы і ад турмы не адракайся. Гл. Ад торбы (ад сумы) і ад турмы не адракайся. Ад сціпласці не паміраюць. Часцей ужываецца ў форме 2-й ці 3-й асобы адз. і мн. л. Кажуць іранічна або з асуджэннем пра таго ці таму, хто паводзіць сябе нясціпла, хваліцца сваімі поспехамі, заслугамі і пад. [Артар:] Пакуль мы з табой валэндаліся, цэны выраслі... Перадавай... «Малю вас, не таргуйцеся з ім. У яго руках лёс Абібіі...» [Путана:] А ты яшчэ і хвалько! Ад сціпласці не памрэш! (М. Матукоўскі. Калізей). Падумалася: але і нахабнік ты, Корзун, такія ад сціпласці не паміраюць (У. Шыцік. Па жураўля ў небе). [Барыс:] Сумленне – вораг веры. [Людміла:] Вы не памраце ад сціпласці (А. Маўзон. Пад адкрытым небам). – Калі так здарыцца, буду надзвычай усцешаны, бо гэты артыкул Статута сфармуляваў я сам і здолеў адстаяць перад каралём. – Вы ад сціпласці не памраце, шаноўны доктар (А. Петрашкевіч. Прарок для Айчыны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

семямі
18 👁
 ◀  / 696  ▶