Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀАд самога сябе не ўцячэш. Толькі сам зможаш, здольны рашыць сваё, набалелае, патрэбнае. Ты ўмееш ваяваць, але хлусіць не навучыўся. Хадзем. Ад партызан можна ўцячы – ад сябе не ўцячэш (А. Дзялендзік. Грэшная любоў). Купала бачыць сябе ў розных абліччах... Але хто ж усё ж ён? Кім стаў? «Я ад мамкі ўцёк!..» – кальнула сэрца. Ад сябе нікуды не ўцячэш! О, мудрасць прыказак! А пісаў жа калісь Клейнбарту: «... стараўся... не ўмешвацца...» Уцячы?!... Ён не ўцёк ні ад сябе, ні ад свайго лёсу, як ніколі не ўцякаў ні ад народа, ні ад свайго часу (А. Лойка. Як агонь, як вада). Але ж не! Не дачакаецца яна [жонка, якая пакінула яго, п'яніцу]! І каб я руку з чорнай кепкай на вуліцы працягнуў, таксама не дачакаецца!.. Не, мы што-небудзь іншае прыдумаем. Але потым... Чытаў. Думаў. І пра гэтую самую сілу, што неўпрыкмет пачала станавіцца мацнейшай за мяне. Так, я магу ў тым прызнацца. Ад сябе не ўцячэш. Так казала і яна (В. Кадзетава. Я ёй не дарую). Здавалася, што ён хоча вярнуцца ў мінулае, каб пабіць крыўдзіцеля, які спаскудзіў яму жыццё. Ды і сабе таксама. – Так, на чужым няшчасці сваё шчасце не выпестуеш! Ды і ад сябе не ўцячэш! (С. Пратасевіч. Вальс працягласцю ў жыццё). – Янкоўскі, с. 180: Ад самога сябе не ўцячэш. Ад смерці доктара няма. Пра непазбежнасць і няўмольнасць смерці. Сін.: Ад смерці не адкупішся; Дзвюм смярцям не бываць, а адной не мінаваць (у 1 знач.); Круці не круці, а трэба памерці; Смерць не ручаінка – не пераскочыш; Смерць нікому ў зубы не глядзіць; Смерць у бутэльку не заткнеш. На іх [труны] сталы попыт і грошы жывыя, як любяць казаць у народзе. Здаровы народны фаталізм: ад смерці доктара няма (Крыніца. 1996. № 4). – Федароўскі, с. 304: Ад смерці доктара няма. Ад смерці не адкупішся. Пра непазбежнасць і няўмольнасць смерці. Сін.: Ад смерці доктара няма; Дзвюм смерцям не бываць, а адной не мінаваць (у 1 знач.); Круці не круці, а трэба памерці; Смерць не ручаінка – не пераскочыш; Смерць нікому ў зубы не глядзіць; Смерць у бутэльку не заткнеш. Ад смерці не адкупішся, – кажа прыказка, бо ўсё роўна: круці не круці, дык прыйдзецца ўмерці (К. Крапіва. Беларускія прыказкі). Усё роўна паміраць. Раней ці пазней. Ад смерці не адкупішся... (Л. Левановіч. Апошні аўтобус). Але ж ад смерці не адкупішся, і ніхто не ведае свайго веку. Хіба думаў Петрык, што пойдзе на той свет у свае трохі больш за дваццаць гадоў (Т. Супрановіч. Жыць ды цешыцца...). Колькі ў нашым Заполлі засталося пенсіянераў? Толькі тры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяніцу
19 👁
 ◀  / 696  ▶