ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Займі чорта ад варот, дык ён цераз плот. Золата за плячыма, а чорт перад вачыма. І чорт літасць мае. Каму што, а чорту балота. Не будзе Гірша (-ы), дык будзе чорт іншы. Не такі (не так) чорт страшны, як яго малююць. Поп сваё, а чорт сваё. Усе чэрці адной шэрсці. Усякі (кожны) чорт на сваё кола ваду цягне. У чорта спіна сцёрта. Хіба чорт здумаў гэтыя залёты: ані ўночы сну, ані ўдзень работы. Хочаш убачыць чорта, напаі бабу. Чаго, чорце, у балоце сядзіш? – Бо прывык. Чалавек страляе, а чорт кулю носіць. Чорт бяду перабудзе – адна згіне, дзесяць будзе. Чорт за чортам (за д'ябла) цягне. Чорт з голаду і мухі еў. Чорт не адны лапці (не адну пару лапцей) стаптаў, пакуль (покуль) такую пару дабраў (сабраў). Чорт сем пар лапцей стаптаў, пакуль пару дабраў. Чорт чорта пазнаў і на піва (у госці) пазваў. Чорт чорту спавядаўся: адзін мігнуў, другі дагадаўся. Чым чорт не араў, тым і сеяць не стаў (не будзе). Чым чорт не жартуе, калі (пакуль) бог спіць. Чуб. Дзе чубы трашчаць, там і пэйсы ляцяць. Чужы. Бі свайго, каб чужы баяўся. Не гань чужога, калі свайго не маеш. Не руш чужога і не бойся нікога. Паважай чужое, але і свайму ганьбы не давай. Хто чужога не шкадуе, той свайго не мае. Чужое ўсё смачней. Чужына. Чым на чужыне ў пярыне, лепей дома на мякіне. Чханне. На ўсякае чханне не наздароўкаешся. Чысты. Бруднае (паганае) да чыстага не прыстае. Чысціня. Посуд любіць чысціню. Шавец. Шавец заўсёды ходзіць без ботаў. Шавец у падзёртых ботах ходзіць. Шалаш. Міласці прашу к нашаму шалашу
Дадатковыя словы
дябла
7 👁