ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Цешча. Зяць на парог – цешча за бутэльку (яешню). Зяць на парог – цешча за яйцы. Цэбар. З пустога цэбра вады не набярэш. Цэп. Брахаць – не цэпам махаць. Цялё. Бадалася цялё з дубам. Цяля. Кволае цяля і ў Пятроўку зябне. Цялятка. Кволае цялятка ўлетку зябне. Цянёк. Цянькі адбіраюць дзянькі. Цяплосць. Ад цяплосці не баляць косці. Цяснота. Цяснота – не крывота. Чалавек. За добрым чалавекам, як за сцяною, а за благім, як за плотам. Рыба шукае, дзе глыбей, а чалавек, дзе ляпей (лепей, лепш). Трэба пуд солі з'есці, каб пазнаць чалавека. Чалавека вочы водзяць. Чалавек мяркуе, а Бог не чуе. Чалавек на гару, а чорт за нагу. Чалавек не вол, у адной скуры не старэе. Чалавек невучоны як (што) тапор нетачоны. Чапаць. Не чапай нічога і не бойся нікога. Чарка. Дзе чарка, там і сварка. Першая чарка калом, другая сакалом, а трэцяя сама ўляціць (астатнія паляцяць дробнымі птушачкамі). Чарток. Кожны чарток ведай свой куток. Час. Будзе час – будзе і квас. Быў час, калі любілі і нас. Новы час – новыя песні. Усяму свой час. Час ад часу не лягчэй. Час – гэта грошы. Час мінеш – век жывеш. Час – найлепшы (самы лепшы, добры, вялікі) доктар (лекар). Частаванне. Які госць, такое і частаванне. Чорт. Выдумаў чорт моду, ды сам у воду, а вы, бабкі, ганіцеся. Дзе чорт сам не зможа (не можа), туды (там) бабу пашле
Дадатковыя словы
зесці
2 👁