ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Хомка. Па Хомку і шапка. Храбрасць. Храбрасць гарады бярэ. Хрэн. Хрэн за рэдзьку не саладзейшы. Хто. Добра таго біць, каму баліць, добра таго лаіць, хто сорам маіць. Ніхто не ведае, як хто абедае. Хто ажэніцца, той пераменіцца. Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду. Хто дбае, той і мае. Хто дужшы, той прутшы. Хто зявае, той ваду сярбае (хлябае). Хто каго любіць, той таго і чубіць. Хто лепшага не мае, таму і гэта добра. Хто мажа, той і едзе. Хто на чым сядзіць, той і таго глядзіць. Хто не бачыў новага, той і старому рады. Хто не нараджаецца, той не памірае. Хто не працуе (не робіць), той не есць. Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Хто прамікуе, той дома не начуе. Хто пытае, той не блудзіць. Хто спіць, той не грашыць. Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Хто цягне, на таго і навальваюць. Хто цярплівы, той шчаслівы. Хто шукае, той знаходзіць. Худы. Худы – хоць куды, а тлусты – чалавек пусты. Хуста. На чужыя вусны не накінеш хусты. Цар. Шукай цар царыцу, а пастух пастушку. Царква. Дзе поп царкву ставіць, там пан карчму ладзіць. У чужой царкве свечак не папраўляй. Цацка. Аддайце мае цацкі, я з вамі не гуляю. Цвет. Такога цвету па ўсяму свету. Цвіркунок. Ведай цвіркунок свой куток. Целяпей. Сякі-такі (хоць які) целяпей, усё ж такі ўдваіх ляпей. Цесна. Дзе цесна, там пацешна. Цеста. З добрага цеста добрая паляніца, а з добрай дзеўкі добрая маладзіца
3 👁