Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Хаценне. На хаценне ёсць цярпенне. Хацецца. Каб пілося ды елася, ды яшчэ хацелася. Хацець. Што хачу, тое і варачу. Хваля. Назад не прыйдзе хваля тая, што з быстрай рэчкай уплывае. Хвароба Хвароба калі не ўморыць, то (дык) скрывіць. Хвароба – мігрэнь: жраць ахвота, а працаваць лень. Хвароба нікога не красіць. Хворы. Хвораму і на залатым ложку кепска. Хвост. Апошняму парасяці цыцка пад хвастом. Каню хваста не вяжы, а бабе праўды не кажы. Не воўчы зуб, дык лісіны хвост. Тады сіўка аглядзеўся, як хвост загарэўся. Хвост выцягнеш – нос увязне, нос выцягнеш – хвост увязне. Хітрасць. Хітрасцю свет пройдзеш, а назад не вернешся. Хлеб. Без хлеба яда – да парога хада. Быў бы хлеб, а мышы знойдуцца. Дзякуй на хлеб не намажаш. Ёсць хлеб – ядзім, а няма – глядзім, сёння паабедаем, а як заўтра – не ведаем. Жывём, хлеб жуём. З музыкі хлеб невялікі. З музыкі хлеб невялікі, а з гулякі – зусім ніякі. Зямлю ўгноіш – хлеба падвоіш. Не хлебам адзіным жыве чалавек. Прымачы хлеб – сабачы. Служачы хлеб – сабачы. Хлеб на стале – рукі свае. Хлеб не нявеста, з'есца – другі будзе. Хлеб усяму галава. Хто палюе і рыбачыць, той хлеба не бачыць. Хто хлеб з сабой носіць, той есці не просіць. Чужы хлеб – гасцінец, а чужая жонка – прыгажуня. Ядзім хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Хлопец. Да дваццаці пяці хлопец сам жэніцца, з двацацці пяці да трыццаці – людзі, а пасля сам чорт не ажэніць. Хлусня. У хлусні (маны) кароткія ногі. Хмара. З вялікае хмары малы дождж
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесца
0 👁
 ◀  / 696  ▶