Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Удава. Удава – шалёная галава. Удаве бяды дзве. Удача. Да ўдачы не трэба прыдачы. Удой. Укрой – не ўдой. Уздыхаць. Не ўздыхай, чаго няма, то няхай. Узяць. Далей кінеш – бліжэй возьмеш. Унук. Дзяды не зналі бяды, а ўнукі набраліся мукі. Урадзіцца. Харош урадзіўся, ды не прыгадзіўся. Усе. Гл. увесь. Усё. Гл. увесь. Устаць. Раней устанеш – болей зробіш. Усявышні. Бойся Усявышняга і не гавары лішняга. Ухаба. У старой бабы і на печы ўхабы. Факт. Факт застаецца фактам. Факты – рэч упартая. Фама. Я яму пра Фаму (пра Кузьму), а ён мне пра Ярому. Фраер. Сквапнасць (прагнасць) фраера згубіла. Фурманка. Не пад'ясі – і залатую фурманку аддасі. Футра. Абяцаў пан футра, ягоныя словы цёплыя. Фэст. Дзе фэст, там і я ест. Халера. Няма горшай халеры, як на адной падушцы дзве веры. Халімон. Калі (як) шанцуе, то (тады) і Халімон танцуе. Хам. Што ўложыць хам, то не выме і пан. Хамут. Была б (абы) шыя, а хамут знойдзецца. Хапацца. Каюся, ды за тое ж хапаюся. Хата. Да роднай хаты няма далёкай дарогі. Мая хата з краю і я нічога не знаю. Не красна хата вугламі, а пірагамі. Не пі, не еш і з хаты не лезь. Прыйшлі ў маю (нашу) хату і (ды) б'юць майго (нашага) тату. У кожнай хаце па печы. У сваёй хаце (у сваім доме) і вуглы (сцены) памагаюць. Хата без гаспадара плача. Хата рагата. Чым хата багата, тым і рада. Я не я і хата не мая. Хатка. Чужая хатка такая, як свякроўка ліхая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, падясі
3 👁
 ◀  / 696  ▶