ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Няма таго, што раньш было. Тое, што можна зрабіць сёння, не трэба адкладваць на заўтра. Хто ажэніцца, той пераменіцца. Хто гуляе змоладу, той памрэ з голаду. Хто зявае, той ваду сярбае (хлябае). Хто не курыць і не п'е, той здаровенькі памрэ. Хто не рызыкуе, той не мае (не жыве). Хто нічога не робіць, той не памыляецца. Хто ціха ходзіць, той густа месіць. Чаму быць, таго не мінаваць. Што было, тое сплыло. Што каму дапякае, той пра тое і гукае. Што каму рупіць, той тое і жупіць. Што ў каго баліць, той пра тое і гаманіць. Торба. Ад торбы (ад сумы) і (ды) ад турмы не адракайся (не заракайся). Тоўсты. Пакуль тоўсты ссохне, дык худы здохне. Трава. Добрую траву (травіцу) людзі сеюць, а ліхая чорт ведае адкуль бярэцца. Травінка. Вясной і травінка да травінкі хінецца. Трактар. На трактар спадзявайся, а каня не прадавай. Траўка. Пакуль траўка падрасце, конік з голаду памрэ. Трэці. Трэцяга не дадзена. Тузаць. Кіраваць то ты кіруй, ды не вельмі тузай. Турма. Ад торбы (ад сумы) і (ды) ад турмы не адракайся (не заракайся). Турма моцная, але ніхто не хоча там быць. Тэатр. Тэатр пачынаецца з вешалкі. Уварыцца. Як не ўпяклося, дык і не ўварыцца. Увесь. Будзеш усё ведаць, хутка пастарэеш. Гавары, ды не усё дагары. Добра ўсё ўмець, ды не ўсё рабіць. Усе яршы харашы, адзін шчупак як дурак. Усё геніяльнае простае. Усё добра, што добра канчаецца (заканчваецца). Усё забыта, што зямлёй зарыта. Усё цячэ, усё мяняецца. Чакаць і даганяць горш за ўсё. Чырвонае – белае ўсё перадзелае
2 👁