Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Сучка. Нечая сучка мазь паела і сама мазёнку на галаву надзела. Сцежка. Хапіў з дзежкі, аж не бачыць сцежкі. Сціпласць. Ад сціпласці не паміраюць. Сцяна. Дома і вуглы (сцены) памагаюць. І сцены маюць вушы. І ў сцен ёсць вушы. Сын. Адзін сын – не сын, два сыны – палова сына (паўсына), тры сыны – сын. Адзін сын у сям'і – бліннічак, смятаннік. Сыр. Дармовы (бясплатны) сыр бывае толькі ў мышалоўцы. У Мазыры елі царскія сыры. Сыты. Пакуль сыты пахудзее, дык худы памрэ. Сыты галоднаму не спагадае. Сэрца. Сэрца не камень. Сэрцу не загадаеш. Сябар. Не май сто рублёў, а май сто сяброў. Сябры пазнаюцца ў бядзе. Сякера. Удовіна і сякера не сячэ, і кабылка не вязе. Сяннік. Сяннік не падушка, а нявестка не дачушка. Сярмяжка. Свая сярмяжка не цяжка. Сястрыца. Кожнай сястрыцы па завушніцы. Тавар. Хто мае тавар, той купцам рад. Таварыш. Пешы коннаму не таварыш. Тайны. Няма нічога тайнага (патайнага), каб не стала яўным. Так. Так дык так, не так, дык памяняўшы. Так нічога не бывае усё за грошы. Тапелец. Тапелец і за саломінку хапаецца. Тата. Мой бацька (тата) нікому не вінен: у аднаго пазычыць, другому аддасць. Твар. З тварам да вянца, з розумам да канца. Тлусты. Худы – хоць куды, а тлусты – чалавек пусты. Той. Двойчы дае той, хто зараз дае. Добра таго біць, каму баліць, добра таго лаіць, хто сорам маіць. З кім жыць, таго не гнявіць. З кім павядзешся, ад таго набярэшся. Маем тое, што маем
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

сямі
0 👁
 ◀  / 696  ▶