ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Спорніца. Наша горніца з богам не спорніца. Справа. Дурная справа не хітрая. Мая справа цялячая: пад'еў ды ў хлеў. Няма лепшае справы ад свае хаты. Свая справа, свая і рада. Якая справа, такая і слава. Спроба. Спроба не хвароба. Спрос. За спрос не б'юць у нос. За спрос платы не бяруць. Спрэчка. У спрэчках (спрэчцы) нараджаецца ісціна. Спяваць. Спяваць дарма – баліць гарла. Старана. Чужая старана – мачаха. Чужая старана – цёмны лес. Старасць. Ад старасці ды ад смерці няма лекаў на свеце. Калі б маладосць умела (ведала), а (калі б) старасць магла. Не бойся смерці, бойся старасці. Старасць не радасць а горб не карысць. Старасць нікога (чалавека) не красіць. Старац. Кожны старац сваю торбу хваліць. Старцу сяло не у наклад. Старожа. Лепш старожа, як варожа. Старонка. На чужой старонцы рад сваёй варонцы. Стары. Без старога каля хаты – як без сабакі. Старога хвалі, ды з двара гані. Старое што малое. Стары кажа на глум, а малады бярэ на вум. Усё новае – гэта добра забытае старое. Хто новага не бачыў, той старому рад. Стол. Дзякуй гэтаму столу, а мы пойдзем дадому. Страва. Хай кішка лепш кішку прыцісне, чым страва скісне. Струмант. Без струманту (без снасці) і вошы (гніду) не заб'еш. Стрыжаны. Ты яму «стрыжана», а ён табе «голена». Субота. Чаго субоце раней за пятніцу быць. Судзіць. Не судзіце, ды не судзімы будзеце. Сума. Ад сумы і ад турмы не адракайся. Сусед. Добра, як сусед блізкі і пералаз нізкі. Добры сусед раднейшы за роднага брата. Сучачка. Маленькая сучачка заўсёды шчаня
Дадатковыя словы
бюць, забеш, падеў
1 👁