Тлумачальны слоўнік прыказак (2011). І. Я. Лепешаў, М. А. Якалцэвіч

 ◀  / 696  ▶ 
ÀËÔÀ²ÒÍÛ ÏÅÐÀË²Ê ÑËΡ Слуга. Вось табе (вам) хамут і дуга, і, а я табе (вам) больш, болей не слуга. Які пан, такі і слуга. Служба. Служба не дружба. Сляпы. Пабачым – сказаў сляпы. Сляпы сляпому не павадыр. Смак. Працуюць і смаку не чуюць. Смеласць. Смеласць (храбрасць, адвага) гарады бярэ. Смерць. Ад смерці доктара няма. Ад смерці не адкупішся. Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць. Лепей смерць на полі, чым (як) жыць (жыццё) у няволі. Не бойся смерці, бойся старасці. Перад смерцю не надышашся. Смерць і радзіны не выбіраюць гадзіны. Смерць не ручаінка – не пераскочыш. Смерць нікому ў зубы не глядзіць. Смерць у бутэльку не заткнеш. Смерць ускоча, калі захоча. Што дзень – бліжэй да смерці. Смех. Ад бога грэх і ад людзей смех. Смех не грэх. Смяяцца. Каб не смяяліся і не цешыліся, дык даўно павесіліся б. Снасць. Адзін едзе на шчасці, другі на снасці. Без снасці і вошы не заб'еш. Снег. Каб не было снегу, не было б і следу. У снежні мароз і снег вышэй хаты – год будзе багаты. Сонца. І на сонцы ёсць плямы. Каб сонца засланіць, вушэй асліных мала. На сонца ўсе роўна глядзім, ды не ўсе роўна бачым. Пакуль (покі) сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. У чужой старонцы не так свеціць сонца. Сорам. Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць. Сошка. Адзін з сошкай, а сямёра з ложкай. Спадзеў. На спадзевах яешню не спражыш. Спас. Спас – усяму час
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

забеш
2 👁
 ◀  / 696  ▶